Шумилинские дети ищут семью

Грамадства Духоўнае Сям’я

АМАЛЬ ПАЎГОДА БЕЗ МАМЫ І ТАТЫ
Сёння аддзяленне “Дзіцячы сацыяльны прытулак” Шумілінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра шукае сям’ю для сваіх выхаванцаў: родных братоў – чатырохгадовага Андрэйкі і сямігадовага Уладзіка. Дзеці ўжо 5 месяцаў жывуць у прытулку і вельмі сумуюць па мацярынскай пяшчоце і сямейнай цеплыні. Яны  чакаюць, калі ж знойдуцца для іх бацькі і забяруць у сям’ю.
Улад — вучань першага класа, любіць школу, у вучобе праяўляе старанне і цярпенне. З задавальненнем наведвае пасля ўрокаў гурткі “Мая Радзіма — Беларусь”, “Чароўны аловак”, “Квілінг”. Андрэй — дашкольнік, любіць слухаць казкі, гуляць з машынкамі, глядзець мульцікі, вучыць вершы. Наогул хлопчыкі спакойныя, таварыскія,  дапытлівыя. Добра ладзяць з дзецьмі, лёгка ідуць на кантакт з дарослымі.
Мы спадзяемся, што знойдуцца людзі, якім неабыякавы лёс Уладзіка і Андрэя, і яны захочуць стаць для малых сапраўднымі любячымі бацькамі.
Усіх, хто хоча дапамагчы дзецям набыць другую сям’ю, чакаем па адрасе: г. п. Обаль, вул. Камсамольская, 1, прытулак, тэл. 3-63-48. Можна звяртацца ў аддзел адукацыі райвыканкама па тэл. 4-22-73.
Т. ЛУЗГІНА,
загадчыца дзіцячага прытулка.



3 комментария по теме “Шумилинские дети ищут семью

  1. Хоть бы в хорошую семью попали. Как жалко детей, у которых нету детства.

  2. Придёт ли когда-нибудь время, в котором не будет несчастных детей. Так хочется, чтобы детям были неведомы взрослые проблемы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *