В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Зямля любіць парадак
Кіраўніком дзяржавы надаецца пільная ўвага пытанням рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Цяпер прадастаўленне такіх зямель суб’ектам гаспадарання ажыццяўляецца толькі па ўзгадненні з Прэзідэнтам. Выкананне такіх патрабаванняў знаходзіцца на асаблівым кантролі ў Камітэце дзяржкантролю.
Праверкі, што былі арганізаваны ў 2012 годзе, сведчаць: па-ранейшаму дапускаюцца факты выкарыстання не па прызначэнні сельскагаспадарчых зямель, а таксама непрыняцця некаторымі выканаўчымі і распарадчымі органамі мер рэагавання па такіх фактах.
Падобныя парушэнні выяўлены, у прыватнасці, на Сенненшчыне ў КУСГП “Насеннаводчы саўгас імя Данукалава”, дзе доўгі час не выкарыстоўваліся 276,7 га сельгасзямель, яны зараслі быльнёгам. Пры гэтым Беліцкім сельвыканкамам, які абавязаны кантраляваць выкарыстанне і ахову зямель на тэрыторыі сельсавета, не прымаліся меры рэагавання па дадзеных фактах.
За дапушчаныя парушэнні зямельнага заканадаўства і іншыя парушэнні старшыня сельвыканкама вызвалены ад займаемай пасады, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці кіруючыя работнікі сельгаспрадпрыемства.
Спажыўкааперацыя: дэфіцыт кадраў
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці вывучыў выкананне мерапрыемстваў і заданняў Галіновай праграмы развіцця спажывецкай кааперацыі на 2011-2015 гады. Мерапрыемствы, прадугледжаныя на 2012 год, у асноўным выкананы.
Дзейнасць спажывецкай кааперацыі вобласці была накіравана на паляпшэнне абслугоўвання насельніцтва, выкананне заданняў і даручэнняў Праўлення Белкаапсаюза па нарошчванні аб’ёмаў нарыхтовак сельскагаспадарчай, дзікарастучай прадукцыі і сыравіны, поўнаму асваенню лішкаў прадукцыі, вырашчанай у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян.
Разам з тым, па асобных накірунках дзейнасці прадпрыемствы спажыўкааперацыі не дасягнулі прагнозных паказчыкаў і не забяспечылі выкананне дадатковых заданняў.
Для паляпшэння кадравай сітуацыі праўленнем аблспажыўтаварыства прынята Праграма кадравага забеспячэння “Кадры 2011-2015 гады” і Праграма “Моладзь спажывецкай кааперацыі” на 2011-2015 гады. Запланаваныя мерапрыемствы былі недастатковымі. Дэфіцыт кадраў у аблспажыўтаварыстве навідавоку. Асноўныя прычыны — неналежныя ўмовы працы і адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў. На 1 студзеня 2013 года з-за адсутнасці кадраў было зачынена 15 аб’ектаў гандлю. Недахоп прадаўцоў складае 45 чалавек.
У 2012 годзе Камітэт правёў праверку ў 31 гандлёвым аб’екце 7 раёнаў вобласці, пры кожнай праверцы ўстаноўлены розныя парушэнні заканадаўства. Невыкананне асартыментных пералікаў выяўлена ў 21 гандлёвым аб’екце (67,7%), патрабаванняў якасці тавараў — у 24 аб’ектах (77,4%), патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў — у 19 (61,3%); патрабаванняў метралагічных нормаў і правілаў — у 4 аб’ектах (12,9%), забаронена рэалізацыя тавараў на суму звыш 5 мільёнаў рублёў.
Па выніках праверак 47 правапарушальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафаў у суме 10,9 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці — 83 чалавекі, у тым ліку двое вызвалены ад займаемых пасад.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №13 ад 15.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *