Щука идёт на нерест

Новости Экология

Шчупака не лавіць: нераст!
Шчупак звычайны – шырока распаўсюджаны від прэснаводнай рыбы, якая насяляе вадаёмы Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца запаветным трафеем для рыбаловаў-аматараў. Нераст шчупака ў вадаёмах, якія знаходзяцца на  тэрыторыі рэспублікі, працякае ў сакавіку-красавіку.
Згодна з пунктам 138 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка па 31 сакавіка 2013 года дзейнічае забарона на вылаў шчупака звычайнага. Пры вылоўліванні ён павінен адпускацца ў вадаём у жывым  і непашкоджаным выглядзе. У адваротным выпадку чакае адміністрацыйная адказнасць па ч. 1 арт. 15.35 у выглядзе  штрафу ад 10 да 50 базавых велічынь  і кампенсацыі нанесенай шкоды навакольнаму асяроддзю ў трохкратным памеры (тры базавыя велічыні за адзін вылаўлены экзэмпляр).
Згодна з вышэй указаным пунктам Правілаў да 28 лютага ў вадаёмах краіны забараняецца вылаў ментуза звычайнага.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар  абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №15 ад 22.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *