«Герой працы» награждена дипломом за участие в конкурсе Министерства обороны и Министерства информации

Новости

Служыць Радзіме – і штыком, і радком
Напярэдадні 95-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Міністэрства абароны і Міністэрства інфармацыі падвялі вынікі рэспубліканскага штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў развіцця Узброеных Сіл Беларусі і патрыятычнага выхавання насельніцтва.
19 лютага ў Цэнтральным Доме афіцэраў адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу. На цырымоніі прысутнічалі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. В. Праляскоўскі, генерал-лейтэнант міністр абароны Рэспублікі Беларусь Ю. В. Жадобін, іншыя адказныя асобы міністэрстваў.
Міністр абароны Ю. В. Жадобін падзякаваў прадстаўнікам СМІ за плённае супрацоўніцтва, выказаў спадзяванне на далейшую канструктыўную работу.
Пра выхаванне ў насельніцтва патрыятызму, шанаванне гістарычных традыцый і ролю ў гэтым працэсе сродкаў масавай інфармацыі гаварыў у сваім выступленні міністр інфармацыі А. В. Праляскоўскі.
Прыемна, што ў ліку пераможцаў была названа і рэдакцыя газеты “Герой працы”, якая ўзнагароджана Дыпломам Міністэрства інфармацыі.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №15 ад 22.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *