Открывается охота па дикую птицу

Официально Экология

Адкрываецца паляванне  на дзікую птушку
Набліжаецца вясна. Прачынаецца пасля зімовай спячкі прырода. У многіх дзікіх жывёл у першы вясенні месяц з’яўляецца патомства. Пачынаюцца шлюбныя перыяды на таках у глушца і цецерука. Пералётныя паляўнічыя птушкі  – гусі, качкі, кулікавыя – пачынаюць качаваць да месцаў свайго гнездавання з поўдня на поўнач.
З другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на гусь белалобую, гусь-гуменніцу, гусь шэрую, канадскую казарку (любога полу і ўзросту). Дазваляецца ружэйны спосаб палявання з засады (схованка) з падзываннем, з падыходу.
З першай суботы красавіка па другую нядзелю мая адкрываецца паляванне на крыжанку, чырка-свістуна, чырка-траскунка, чырвонагаловую чэрнець, чубатую чэрнець, шыраканоску, шэрую качку. Здабываць можна самцоў (качароў). Дазваляецца ружэйны спосаб палявання з засады (схованка) з падзываннем з дапамогай падсаднай качкі, чучала, вабіка.
Можна паляваць і на вальдшнэпа (самцоў). Дазваляецца ружэйны спосаб палявання з засады (на цягу). Паляванне дазваляецца ў вызначаны тэрмін з 18.00 да 22.00.
З падрабязнасцямі палявання неабходна азнаёміцца пры атрыманні паляўнічай пуцёўкі.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *