«Вторая жизнь книги!. Списанную книгу можно купить за символическую плату

Культура Новости

“Другое жыццё кнігі”
З года ў год у раённай бібліятэцы спісваецца літаратура. Сёлета ў бібліятэцы вырашылі правесці акцыю “Другое жыццё кнігі”, падчас якой можна завітаць у чытальную залу  і купіць там кнігу за сімвалічную цану.
“Кніга – гэта вечная каштоўнасць. І каб прадоўжыць ёй  жыццё, мы праводзім такую акцыю, – кажа  загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Людміла Мікалаеўна Грыгор’ева. –   Вельмі танна ў нас можна купіць не толькі мастацкую літаратуру, але і кнігі па кулінарыі, вязанні, шыццю, радыётэхніцы.  Акцыя “Другое жыццё кнігі” будзе праходзіць на працягу сакавіка”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *