Наша безопасность: 406 нарушений за февраль

Бяспека

406 парушэнняў
У лютым супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі планавыя праверкі ААТ “Ляжні”, “Шумілінскага льнозавода”, ДРБУ-204, Лявонаўскага  дзіцячага сада па захаванні імі заканадаўства па пажарнай бяспецы.
У ходзе правядзення праверак устаноўлена, што кіраўніцтвам гэтых арганізацый і прадпрыемстваў  прыняты шэраг мер па пажарнай бяспецы. Але быў выяўлены і шэраг недахопаў: незабяспечанасць пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, няспраўнасць электраабсталявання і пячнога ацяплення, неадпаведнасць супрацьпажарнага водазабеспячэння патрабаванням нормаў  і правілаў, неналежнае ўтрыманне супрацьпажарнага інвентару, адсутнасць біявогнеахоўнай апрацоўкі згараемых будаўнічых канструкцый.
Большасць вышэйназваных мерапрыемстваў патрабуюць значнага ўкладання грашовых сродкаў. Аднак такія мерапрыемствы, як практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі, захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі не выконваюцца па прычыне адсутнасці належнага кантролю з боку кіраўніцтва прадпрыемстваў і ўстаноў.
У ходзе праведзеных праверак выяўлена 406 парушэнняў норм і правілаў пажарнай бяспекі. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзве юрыдычныя асобы, 4 кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання і 17 службовых асоб.
С. ЯРОМА, намеснік начальніка РАНС.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *