Самогон – под запретом!

Закон Общество

Прадаў самагон – парушыў закон
Сотні жыхароў нашай вобласці і тысячы па рэспубліцы штогод паміраюць ад атручвання этылавым спіртам. Часта паміраюць людзі працаздольнага ўзросту, якім яшчэ б жыць, кахаць, выхоў-ваць дзяцей. Так, ад атручвання этылавым спіртам у мінулым годзе ў нашым раёне памерлі восем чалавек.
За 2012 год міліцыянерамі вобласці  складзена 947  адміністрацыйных пратаколаў за гандаль алкагольнай прадукцыяй. З абароту канфіскавана 152885,2 літра фальсіфікаваных спіртных напіткаў і 135.776,2  літра самагоннай брагі.
Супрацоўнікі Шумілінскага РАУС  за мінулы год склалі 24 адміністрацыйныя пратаколы за гандаль алкагольнай прадукцыяй, з абароту канфіскавалі 42,1 літра фальсіфікаваных спіртных напіткаў і 6060 літраў самагоннай брагі.
Некаторыя жыхары раёна кажуць, што вырабляюць самагон толькі для ўласных патрэб. Напрыклад, для таго, каб разлічыцца за прывезеныя дровы ці ўзараны агарод. Аднак і такое разлічванне  разглядаецца як рэалізацыя спіртных напіткаў, што падпадае пад парушэнне патрабаванняў Дэкрэта № 11 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І за гэта пагражае штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь.
У лютым 2010 года ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях з’явіўся новы артыкул 12.43 “Выраб або набыццё моцных алкагольных напіткаў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу”. Згодна з заканадаўствам за выраб моцных алкагольных напіткаў, паўфабрыкатаў, а таксама за захоўванне самагонных  апаратаў, пагражае штраф да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй названых напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў. За тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года, прадугледжаны штраф ад пяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў.
Набыццё моцных алкагольных напіткаў (самагону), за выключэннем тых, продаж якіх дазволены заканадаўствам, а таксама набыццё паўфабрыкатаў для іх вырабу вядуць да штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй названых напіткаў.
Паважаныя жыхары раёна, аб усіх фактах незаконнага продажу спіртнога вы можаце паведаміць у міліцыю па тэлефонах: 102, 4-10-02, 8-029 (325-76-02, 710-53-72) – Шуміліна, 8(0212)21-08-63, 8-029 (314-08-63, 511-22-16) – Віцебск.
С. КУЗНЯЦОЎ, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *