Пешеход-водитель. Будьте взаимно вежливыми!

Бяспека

Будзьце ўзаемаветлівымі!
З пачатку года ў вобласці адбылося  40 дарожна-транспартных здарэнняў, 24 з якіх звязаны з наездам на пешаходаў.
Сёння праблема “вадзіцель-пешаход” ператварылася ў праблему агульначалавечых узаемаадносін. Нярэдка пешаходы трапляюць пад машыну, калі ідуць па праезнай частцы. Вадзіцель павінен быць вельмі асцярожным, бо зніжэнне хуткасці і гатоўнасць да экстранага тармажэння – гэта адзіныя гарантыі, якія папярэджваюць наезд на пешаходаў.
У месцах, дзе на асобных участках вуліц адсутнічае тратуар і асвятленне, пешаходы вымушаны ісці па праезнай частцы. У гэтым выпадку раім вадзіцелям трымацца далей ад краю праезнай часткі.
Як паказвае жыццё, паміж вадзіцелямі і пешаходамі часта ўзнікае канфлікт. Напрыклад, вадзіцелі ў вызначаных месцах павінны ўступіць дарогу пешаходам і веласіпедыстам, але часта не робяць гэтага. У сваю чаргу ў дрэннае надвор’е, калі на вуліцы ідзе дождж ці снег, пешаходы часта забываюць пра небяспеку. Падняты каўнер, шапка ці парасон абмяжоўваюць агляд і не дазваляюць правільна ацэньваць дарожную абстаноўку.
Паважаныя вадзіцелі! Калі з вашага боку ідзе пешаход і вам трэба раз’ехацца з сустрэчным транспартам, прытармазіце і пры неабходнасці прыпыніцеся, каб не дапусціць наезду. Складаная сітуацыя можа ўзнікнуць у тым выпадку, калі пешаход ідзе насустрач вашай машыне па супрацьлеглым баку дарогі, а вам неабходна абагнаць або аб’ехаць перашкоду. У такім выпадку часова трэба ўстрымацца ад небяспечнага манеўра або знізіць хуткасць руху.
І апошняе. Пра дзяцей, якія былі і застаюцца самымі непрадказальнымі пешаходамі. Нават у тым выпадку, калі дзіця ідзе побач з дарослым, патрабуецца павышаная ўвага. Заўсёды варта трымаць дзяцей у полі зроку, пры неабходнасці зніжаць хуткасць і быць заўсёды гатовым да экстранага тармажэння або іншых манеўраў.
Н. ГОЛУБ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *