Комитет госконтроля Витебской области подвёл итоги работы за 2012 год

Вестник Комитета госконтроля

Падведзены вынікі работы
14 лютага адбылася калегія Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці, на якой падведзены вынікі работы за 2012 год, вызначаны задачы на бягучы год.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў унесена дзяржаўным і іншым арганізацыям 207 канкрэтных прапаноў па ліквідацыі парушэнняў, па павышэнню эфектыўнасці іх работы, з якіх 117 рэалізавана, тэрмін выканання астатніх не наступіў, і яны знаходзяцца на кантролі.
За 2012 год Камітэтам дзяржкантролю вобласці па выніках праверак спагнана ў бюджэт 58,6 млрд. рублёў, што ў 1,7 раза больш, чым у 2011 годзе. Вернута ў даход дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, пастаўлена на ўлік аб’ектаў асноўных сродкаў на суму 160,5 млрд. рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 587 парушальнікаў, да дысцыплінарнай – 805.
Значныя намаганні КДК вобласці былі затрачаны на выкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы па наданню кантрольнай дзейнасці папераджальны характар. Усяго праведзена 98 маніторынгаў ці трэць ад усіх кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў.
У 2013 годзе (аб’яўленым Годам беражлівасці) асаблівыя намаганні будуць удзяляцца правядзенню комплексных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па выяўленні рэзерваў эканоміі матэрыяльных і паліўна-энергетычных рэсурсаў, законнаму і эфектыўнаму выкарыстанню сродкаў бюджэту пры рэалізацыі дзяржпраграм. Па-ранейшаму галоўным прынцыпам работы Камітэта вобласці застанецца папярэджанне незаконнага і неэфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў яшчэ на стадыі прыняцця кіраўніцкага рашэння.
Яшчэ больш увагі будзе надавацца публічнаму асвятленню дзейнасці КДК з мэтай надання галоснасці і адкрытасці яго рабоце. Будзе прадоўжаны прынцыповы і жорсткі кантроль за выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, рэалізацыяй буйных інвестыцыйных праектаў, работай прамысловага і будаўнічага комплексаў, спажывецкага рынку і бытавых паслуг.
Падрыхтавала да друку Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *