Рейд по проверке комнат отдыха на фермах района продолжается

Новости Сельское хозяйство

Накірунак на Башні
У мінулую пятніцу падчас чарговага дня жывёлавода карэспандэнт раённай газеты разам з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А. У. Мазанковым пабывала на некаторых фермах ААТ “АграБаравінка”.
Для наведвання была выбрана менавіта гэта гаспадарка, бо два тыдні таму ў пакоях адпачынку тут выявілі шэраг недахопаў. На гэты раз у пакоі адпачынку комплексу падлога была вымыта, кожная рэч стаяла на сваім месцы.
Прыязджаем на ферму Башні. Тут пакой адпачынку іншага кшталту. Знешне акуратна, аформлены інфармацыйны стэнд, з якога можна даведацца пра надоі і прывагі. Непадалёк на сцяне размешчана выстава дзіцячых малюнкаў, а насупраць – плакаты, якія заклікаюць да здаровага ладу жыцця. Гэта стараецца для мясцовых жывёлаводаў загадчыца Башнёўскай бібліятэкі.
У пакоі адпачынку на гэтай ферме было прыбрана, але толькі холадна. У памяшканні няма грубкі. Жывёлаводы шчыра прызналіся, што ў гэтым пакоі ўвогуле бываюць рэдка. А калі чаю папіць, дык ідуць у кабінет да загадчыцы. Там таксама нічым не ацяпляецца, але пакой меншы і больш утульны. “Зразумела, трэба ў пакоі адпачынку пабудаваць печку, – згаджаецца маладая загадчыца фермы Юлія Стахеева. – Думаю, гэта зробім летам. Увогуле трэба навесці парадак і ў пакоі адпачынку, і ў маім кабінеце. Я яшчэ толкам нічога не паспела зрабіць, бо на пасадзе загадчыцы ўсяго толькі месяц”.
На думку башнёўскіх жывёлаводаў, умовы для работы на ферме прыдатныя. Кармоў хапае, жывёлу кормяць сенажом і камбікормам. А дояць тут каля васьмі літраў малака на карову.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *