19 сентября – День работников леса

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі Шумілінскага лясгаса, лясніцтваў, ветэраны лясной галіны раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Сваё прафесійнае свята адзначаюць не толькі спецыялісты лясной гаспадаркі, якія сваёй працай спрыяюць рацыянальнаму выкарыстанню лясных рэсурсаў, займаюцца лесаахоўнай дзейнасцю і лесааднаўленнем, але і ўсе тыя, хто з любоўю і павагай адносіцца да лесу. Лес – гэта жывы арганізм, цэлая экасістэма, вялікая сям’я, у якой няма лішніх жыхароў, дзе ўсё узаемазвязана. І галоўная мэта ў тым, каб захаваць і памножыць унікальны лясны патэнцыял нашага раёна.
Ад усёй душы віншуем тых, хто прысвяціў сваё жыццё лесу. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, стойкасці і ўпартасці ў дасягненні пастаўленых задач.
Раённы выканаўчы камітэт.             Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №72 ад 17.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *