Коммерческое жильё в Шумилино

Актуалии Официально Экономика

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт прапануе для часовага пражывання па дагаворы паднайму незаселеныя жылыя памяшканні, якія знаходзяцца па адрасе:
1. г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, дом 16, кватэра 4 – двухпакаёвая кватэра, размешчаная на першым паверсе трохпавярховага цаглянага жылога дома агульнай плошчай 42,10 кв. м, жылой – 25,75 кв. м.
Кватэра абсталявана водаправодам, каналізацыяй, цэнтральным ацяпленнем, газазабеспячэннем, электраасвятленнем. Патрабуецца касметычны рамонт кватэры. Памер платы за карыстанне кватэрай (акрамя платы за камунальныя паслугі) штомесячна складае 421000 рублёў.
2. г. п. Шуміліна, вул. 70 год БССР, дом 4, кватэра 50 – аднапакаёвая кватэра, размешчаная на другім паверсе пяціпавярховага блочнага жылога дома агульнай плошчай 36,45 кв. м, жылой – 18,7 кв. м.
Кватэра абсталявана халодным і гарачым водазабеспячэннем, сістэмай водаадвядзення, цэнтральным ацяпленнем, электраасвятленнем. Патрабуецца касметычны рамонт кватэры. Памер платы за карыстанне кватэрай (акрамя аплаты камунальных паслуг) штомесячна складае 364500 рублёў.
Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *