С 1 мая вступаютв силу новые правила забоя скота

Актуалии Закон Сельское хозяйство

Гадуем парася на продаж
Многія вясковыя гаспадары трымаюць свіней. І калі іх забіваюць, гэта становіцца нібыта маленькай сямейнай падзеяй. Яшчэ з дзяцінства памятаю, што да гэтага мерапрыемства рыхтаваліся загадзя, а пасля смажылі  свежаніну, рабілі каўбасы, салілі мяса, лішкі прадавалі.
А некаторыя адразу везлі парася на рынак. Вось  такіх гаспадароў Пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, паводле якой  парася на продаж трэба будзе рэзаць на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы, мякка кажучы, шакіравала. Няма даведкі, што жывёла забіта на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, гандляваць такім мясам на рынку не дазволяць. Праўда, што тычацца забою парася ці цяля для ўласных патрэб, дык тут усё застаецца па-ранейшаму, тут не трэба ніякіх забойных пляцовак і спецыяльных даведак.
Як высветлілася,  забойная пляцоўка – гэта сапраўдная праблема. Прычым для многіх раёнаў. Да 1 мая (менавіта з гэтага часу пачне дзейнічаць названая вышэй Пастанова) ў раёнах павінна быць вырашыцца пытанне наконт забою буйной і дробнай жывёлы.
Што робіцца ў гэтым накірунку ў нашым раёне? Гэта пытанне мы адрасавалі галоўнаму ветурачу раёна І. У. Галузу. “Такое патрабаванне да забою існуе ва ўсіх краінах, якія ўваходзяць у Сусветную гандлёвую арганізацыю, – тлумачыць Іван Уладзіміравіч. – Мера накіравана на падтрыманне эпізаатычнай бяспекі і недапушчэнне таго, каб на стол спажыўца трапіла няякасная і небяспечная прадукцыя”.
У нашым раёне забойнай пляцоўкі ўвогуле няма. Як будуць выходзіць з такога становішча? “Ды як зараз – вазіць жывёлу на забой у суседнія Бешанковіцкі і Ушацкі раёны, – кажа старшыня райспажыўтаварыства Л. С. Доктарава. – Ні ў адной з нашых праграм на гэты год не значыцца, што мы павінны будаваць забойную пляцоўку”.
Як расказала таваразнаўца райспажыўтаварыства Т. П. Лукашова, з 6 лютага ўстаноўлены новыя расцэнкі па забою жывёлы – 1,7 тысячы за кілаграм жывой вагі. Значыць, стокілаграмовае парася абыдзецца ў 170 тысяч рублёў. Плюс транспартныя расходы. Пра іх нам у райспажыўтаварыстве не расказалі, бо яшчэ не вызначыліся, колькі будзе каштаваць адзін кіламетр для перавозкі жывёлы. “Адназначна, паслугі за забой парася абыдуцца ў трыста тысяч рублёў, а мо і больш, – кажа І. У. Галуза. – Ну, а звяртацца наконт транспарту трэба будзе  ў райспажыўтаварыства – там ёсць спецыяльныя машыны для перавозкі жывёлы”.
У мінулым годзе, па словах загадчыцы лабараторыі санэкспертызы райветстанцыі Н. Л. Мінавай, на рынку райспажыўтаварыства было прададзена 70 туш ялавічыны і свініны з прыватнага сектара. Думаецца, трэба ісці насустрач людзям, падтрымаць прыватных гаспадароў і для зручнасці пабудаваць у Шуміліне забойную пляцоўку. Тым больш, што для гэтай мэты ў раёне ўпаўне рэальна знайсці прыдатнае месца. Скажам, можна аднавіць забойны цэх на жывёлагадоўчым комплексе ў ААТ “Лаўжанскае”. Але гэтае пытанне пакуль застаецца адкрытым.
А што думаюць самі вяскоўцы?
Ганна, а.-г. Амбросавічы:
– Новае заўсёды прыжываецца з цяжкасцю. Але калі ёсць такая пастанова, мы нічога не зменім, і з новаўвядзеннем застаецца толькі згадзіцца.
Аляксандр, а.-г. Мішневічы:
– Думаю, пасля 1 мая “падскочаць” цэны на свініну і ялавічыну. Калі за забой і перавозку будуць браць па 300-500 тысяч рублёў, як я чытаў у “Камсамолцы”, то хто ж будзе ўводзіць сябе ў страты?
Марыя, а.-г. Башні:
– На маю думку, такое новаўвядзенне зроблена не на карысць вяскоўцам. І так засталіся лічаныя гаспадары, якія трымаюць падсобную гаспадарку, а тут яшчэ цяля ці парася вязі ў суседні раён забіваць. Ды яшчэ за немалыя грошы. Проста жах!
Міхаіл, а.-г. Мікіціха:
–  Не ведаю, хто за гэта ў адказе, але ў нашым раёне абавязкова трэба будаваць уласную забойную пляцоўку. Ехаць у Бешанковічы, каб там табе забілі сваё ж парася – гэта неяк смешна.
Ганна, а.-г. Крывое Сяло:
– Думаю, значна зменшыцца ахвотнікаў гадаваць жывёлу на продаж. Большасць вяскоўцаў будуць трымаць кабанчыка толькі для ўласных патрэб.
Галіна, а.-г. Кардон:
– У нашым аграгарадку многія трымаюць свіней. І на продаж у тым ліку. Думаю, будзем прадаваць і надалей, усё ж добры прыбытак для сям’і – гадавалае парася каштуе больш за шэсць мільёнаў рублёў. Але продаж цяпер будзе нелегальным: па сябрах, знаёмых, родзічах.
Аляксей, а.-г. Слабада:
– Увогуле не разумею сэнс таго, што жывёлу будуць забіваць на бойнях. Гавораць, што ў такім разе мяса будзе якасным. А так яно якое? Ці ўзніклі калі-небудзь сумненні наконт якасці работы лабарантаў ветстанцыі, якія правяраюць мяса, што паступае на рынак?
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №18 ад 05.03.2013 г



4 комментария по теме “С 1 мая вступаютв силу новые правила забоя скота

  1. Будем ближей да цивилизации. Хотя о бойнях следовало позаботиться заранее.

  2. Гэта кабне дэмпінгавалі. Каўбаса пальцам піханая — прадукт на экспарт.)

  3. всё равно покупатели заплатят за мясо. а под эту марку процентов на 30 подорожает точно.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *