Перадсвяточныя жартоўныя парады

Общество

Шкодныя парады мужчынам
Украінскі жаночы рух “FEMEN” заклікае абвясціць у дзень 8 сакавіка ўсеагульны сэкс-байкот. Міжнародны жаночы дзень яны называюць Днём мужчынскага шавінізму. Але калі вы з гэтым не згодны, раскажам, як адпомсціць феміністкам. Адпомсціць тонка і па-навуцы, абапіраючыся на апошнія сацыяльныя даследаванні.
Мужчыны! Вам не спадабалася запальнічка, якую падарылі на 23 лютага? Начальніца перагібае палку? Каханая дзяўчына дэманструе непрыступнасць? Не злуйцеся, а проста падарыце ёй штосьці са спіса:
1. Жывёлу. 33% жанчын панічна баяцца, што ім уручаць хатняга гадаванца. А тым больш якуюсь змяю ці экзатычнага таракана.
2. Гантэлі, трэнажоры ці бегавую дарожку не жадаюць атрымаць 28% жанчын. Так што, калі ваша начальніца любіць торцікі ці пончыкі, будзе далікатны намёк на  лішнія кілаграмы.
3. Мяккая цацка – пяшчотная помста каханай. Амаль 20% жанчын маюць да іх стойкую агіду.
4. Патэльня, каструля, кухонныя прынады. Вы рызыкуеце атрымаць па галаве, але рызыка – справа высакародная.
5. Грошы. Гэта так нецікава, будзённа. Але… Часам здаецца, што толькі іх і жадаюць жанчыны.
6. Бікіні не таго памеру. Калі памер будзе меншым, дзяўчына палічыць, што яе фігуру крытыкуюць. Калі большым,  фыркне – “Што, я, па-твойму, такая карова?”
7. Бытавая тэхніка: пыласос, мікрахвалёўка, міксер. Для феміністак – гэта як чырвоная ануча для быка: “Мы сотні гадоў змагаемся за свабоду, а для вас мы па-ранейшаму кухаркі”.
8. Салодкае. Па-першае, гэта банальна, бо кожны дзень прадаецца ў кожнай краме. Па-другое, а раптам дзяўчына сядзіць на дыеце! Пірожныя і торты добра дарыць дамам “у целе”, якія і так крытыкуюць сябе за кожную калорыю.
9. Парфумерыя. Калі вы крыўдуеце на ўсіх сваіх калег-жанчын – падарыце ім аднолькавую парфуму. Вось будзе падстава, дык падстава!
10. Антыцэлюлітны крэм і крэм ад маршчын будзе жорсткай помстай для тых, хто гэта заслугоўвае.
Зразумела, што гэта шкодныя саветы для вельмі шкодных мужчын. Спадзяемся, што вам яны не спатрэбяцца. Усім мужчынам жадаем быць шчырымі і шчодрымі. Усіх жанчын  – з наступаючым святам!
Парады жанчынам ад мужчын
1. Не спрачайцеся, падлога сапраўды падыходзіць для захоўвання адзення.
2. Не прымушайце хадзіць нас па магазінах, усё роўна купім не тое, што трэба.
3. Калі разам глядзім тэлевізар, то абдымаць мяне можна, калі гэта не загароджвае экран, цалавацца можна ў час рэкламы, а пытанні задаваць такія, каб можна было адказаць “так” ці “не”.
4. Калі табе не падабаецца як я ваджу машыну, заплюшчвай вочы і не крычы так, а то дакладна ў нешта ўрэжуся, і гэта будзе цалкам твая віна.
5. Я хаджу па магазінах купляць адзенне, а не глядзець, як яно выглядае.
6. Не пытай у мяне, ці падыходзіць па колеры твая памада да пантофляў. Я ўсё роўна не адкажу нічога зразумелага. Лепш я пагляджу тэлевізар, пакуль ты так доўга апранаешся.
7. Калі мы заблудзіліся ў незнаёмым месцы, не трэба да ўсіх прыставаць з пытаннем “як прайсці…?”. Я і сам добра гэта ведаю. Ну і што, што мы трэці раз праходзім каля гэтага помніка. Праз 10 хвілін мы будзем на месцы.
8. Калі мы бачымся раніцой і ўвечары, навошта яшчэ тэлефанаваць на работу днём.
9. Не варта пытаць, пра што я думаю. Адказ заўжды адзін – спорт ці сэкс. Хаця трэба прыдумаць нешта для такога выпадку.
10. Маўчанне не абавязкова перарываць размовамі “пра нас”. Я проста хачу памаўчаць. І гэта не значыць, што нешта здарылася.
11. Я думаю, што ты добра апранутая, і пяць хвілін таму было нармальна, і пантофлі табе ідуць, і з поясам і без пояса добра, і прычоска нармальная. Ну, калі мы нарэшце пойдзем?
Надрукавана ў №19 ад 07.03.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *