Льготы для предпринимателей

Закон Экономика

Прадпрымальніцтва і льготы
З 1 ліпеня 2012 года дзейнічае Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 ад 7.05.2012 года “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішча, сельскай мясцовасці”.
Згодна з Дэкрэтам для суб’ектаў гаспадарання з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці на працягу сямі каляндарных год з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ўстаноўлены шэраг ільгот у часці неналічэння і нявыплаты вызначаных дэкрэтам падаткаў, збораў (пошлін), адлічэнняў у інавацыйныя фонды.
З 1 студзеня 2013 года заканадаўствам унесены змяненні ў вышэйзгаданы дэкрэт, згодна з якім для плацельшчыкаў, што карыстаюцца прэферэнцыямі гэтага дэкрэта і прымяняюць агульнаўстаноўлены парадак падаткаабкладання, адменена льгота па вызваленні ад вылічэння і выплаты адлічэнняў у інавацыйны фонд.
В. ГУДКОВА, старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантролю за юрыдычнымі асобамі.
Надрукавана ў №20 ад 12.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *