Криминал. Происшествия

Происшествия

Брага
У жыхаркі райцэнтра было зной-дзена некалькі літраў брагі. За незаконнае яе захоўванне жанчына прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Ёй пагражае штраф да пяці базавых велічынь. За паўторнае такое правапарушэнне – штраф да 30 базавых велічынь.
Пажар у Обалі
У шматпавярховым доме ў Обалі адбыўся пажар. У кватэры пашкоджаны сцены, падлога, згарэла канапа. Гаспадара на момант здарэння не было дома.  А  вось сужыцелька сабрала гасцей. Не абышлося без спіртнога. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Месячнік
З пачатку гэтага года ў нашым раёне адбылося чатыры пажары, адзін чалавек загінуў  у агні. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей з 1 па 31 сакавіка ў раёне праводзіцца месячнік па абучэнню насельніцтва правілам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці.
675 парушэнняў
За студзень-люты бягучага года супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі РАУС выяўлена 675 розных парушэнняў. Напрыклад, хуткасны рэжым парушылі 183 вадзіцелі, без правоў кіравання селі за руль 6 чалавек, у стане алкагольнага ап’янення – 9. Дзевяноста пешаходаў парушылі правілы дарожнага руху, за што на іх складзены адміністрацыйныя пратаколы.
Урэзаўся ў дрэва
Жыхар Шуміліна, які ехаў на БМВ па вуліцы Ленінскай у райцэнтры,  пры выбары хуткасці руху не ўлічыў складаныя ўмовы надвор’я. Машыну “занесла” і яна ўрэзалася ў дрэва. Вадзіцель выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
На зялёнае святло
Жыхарка Віцебска, якая ехала на асабістым аўтамабілі “Таёта”,  на перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко пры павароце налева не заўважыла святлафор і не ўступіла дарогу сустрэчнаму аўтамабілю “Мазда”, якім кіраваў жыхар райцэнтра. У выніку машыны сутыкнуліся, ім патрабуецца рамонт. Пацярпелых няма. На віцяблянку складзены адміністрацыйны пратакол, які адпраўлены для разгляду па месцы жыхарства.
У кювеце
З-за сваёй няўважлівасці на аўтадарозе Віцебск-Полацк жыхар Літвы на аўтамабілі “Івека” з’ехаў у кювет. Машына пашкоджана. А на вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
Без правоў і п’яны
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі на аўтадарозе Віцебск-Полацк затрымалі жыхара Магілёўскай вобласці, які ехаў на аўтамабілі ВАЗ-2107. Як высветлілася, вадзіцель быў у стане алкагольнага ап’янення. Да таго ж, ён не меў  вадзіцельскіх правоў і  сертыфікату праходжання дзяржтэхагляду.
Як расказалі супрацоўнікі ДАІ, названы жыхар Магілёўскай вобласці прыцягваўся ў мінулым годзе да адказнасці за тое, што ехаў за рулём нецвярозым. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да пяці мільёнаў рублёў.
Матэрыялы адпраўлены па месцы жыхарства парушальніка.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №20 ад 12.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *