Спрашивали – отвечаем. Денежные выплаты молодым специалистам

Вопрос-Ответ Молодёжь

Малады спецыяліст:  грашовыя выплаты
Пытанне каменціруе Галіна ГАЛАЙ, начальнік аддзела па нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.
– Згодна з п. 25 Палажэння аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу, наступнага накіравання на работу выпускнікоў, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 821 ад 22.06.2011 г., грашовая дапамога выплачваецца:
маладым спецыялістам – у памеры месячнай стыпендыі, прызначанай ім у апошнім перад выпускам семестры;
маладым рабочым (служачым), што атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, – з разліку тарыфнай стаўкі па прысвоенай ім кваліфікацыі ці адпаведнага акладу.
Грашовая дапамога павінна быць выплачана наймальнікам у месячны тэрмін з дня заключэння працоўнага дагавора (кантракта) з выпускніком у поўным памеры, незалежна ад колькасці выкарыстаных ім дзён адпачынку.
Педагагічным работнікам – выпускнікам устаноў адукацыі – выплачваецца грашовая дапамога за 45 каляндарных дзён за кошт сродкаў рэспубліканскага ці мясцовых бюджэтаў з разліку месячнай стыпендыі, прызначанай ім у апошнім перад выпускам семестры. У выпадку, калі маладыя спецыялісты і выпускнікі не атрымлівалі стыпендыі ў апошнім перад выпускам семестры, ім выплачваецца адпаведная грашовая дапамога з разліку сацыяльнай стыпендыі, устаноўленай на дату выпуску.
Даведка аб памеры стыпендыі выдаецца ўстановай адукацыі пры выдачы дакумента аб адукацыі.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *