Интронизация папы Франциска назначена на 19 марта

Духоўнае Общество

Выбраны Папа Рымскі Францыск
Католікі ва ўсім свеце, сотні тысяч вернікаў, турыстаў, журналістаў на плошчы Святога Пятра ў Рыме два дні чакалі вынікаў канклава. Нарэшце, 13 сакавіка ў 19.06 з коміна Сіксцінскай капелы павалілі густыя клубы светлага дыму, а праз некалькі мінут над плошчай раздаліся ўрачыстыя званы, якія неслі свету радасную вестку “Habemus papam” – “Маем папу”.
Французскі дыякан-кардынал Жан-Луі Таран урачыста абвяшчае пра абранне Папам Рымскім аргентынскага кардынала архібіскупа Буэнас-Айрэса Хорхе Марыо Бергольо, які абраў для сябе імя Францыск.
Абраны папа звярнуўся да ўсіх, хто сабраўся на плошчы, са словамі па-дзякі за падтрымку і прывітанне, блаславіў усіх і папрасіў маліцца за яго.
Хорхе Марыо Бергольо нарадзіўся 17 мая 1936 года ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям’і італьянскага эмігранта, чыгуначнага рабочага. Ён быў малодшы з пяці дзяцей. Атрымаў дыплом тэхніка ў хіміі. Пасля абраў духоўны шлях. Уступіў у ордэн іезуітаў у 1958 годзе, вучыўся ў духоўных навучальных установах. Выкладаў у каталіцкіх навучальных установах. Свабодна размаўляе на італьянскай і нямецкай мовах.
Зрабіў кар’еру ў ордэне іезуітаў. У 1992 годзе прызначаны епіскапам Буэнас-Айрэса. У 2001 годзе папа Іаан-Павел II прызначыў яго кардыналам. Як кардынал ён займаў некалькі пасад у Рымскай курыі. Вядомы сваімі кансерватыўнымі поглядамі.
Інтранізацыя (цырымонія уступлення на пасаду) папы Францыска прызначана на 19 сакавіка.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *