21 марта пройдёт очередная сессия районного Совета депутатов

Актуалии Власть

21 сакавіка ў вялікай зале пасяджэнняў Дома Саветаў (г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10) адбудзецца чарговая трыццаць другая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
На разгляд сесіі выносяцца пытанні:

– Справаздача старшыні раённага Савета дэпутатаў аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыума і становішчы спраў на падведамаснай тэрыторыі;
– Аб рабоце, праведзенай арганізацыямі жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння грамадзян, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, павышэнні якасці дзяржаўных сацыяльных стандартаў;
– Аб ходзе выканання рашэння раённага Савета дэпутатаў ад 20.06.2011 г. № 72 “Аб становішчы гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі раёна і мерах па яго паляпшэнні.”
Пачатак работы сесіі ў 10.00.

Надрукавана ў №21 ад 15.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *