Взяли участок – строительство дома надо завершить за три года

Вопрос-Ответ Закон

Завяршыць будаўніцтва за 3 гады

Пра некаторыя меры па ўдасканаленні адносінаў у вобласці будаўніцтва, канфіскацыі і прадстаўлення зямельных участкаў

Год таму (з 1 сакавіка 2012 года) ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 520, які аднавіў дзеянне Указа № 87 “Аб некаторых мерах па скарачэнні незавершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач”.

На працягу трох год, пачынаючы з 1 сакавіка 2012 года, павінна быць завершана будаўніцтва капітальных пабудоў, такіх як жылы дом, дача, размешчаных на зямельных участках:

на якія права прыватнай уласнасці, пажыццёва ўнаследаванага ўладання ці арэнды зарэгістравана да 1 сакавіка 2012 года.

Будаўніцтва такіх пабудоў на зямельных участках, прадстаўленых ва ўстаноўленым парадку для ўказаных мэт пасля ўступлення ў сілу названага Указа, павінна быць завершана грамадзянінам на працягу трох год з даты ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі права прыватнай уласнасці, пажыццёва ўнаследаванага ўладання ці арэнды на такія зямельныя ўчасткі.

Пры ўнаследаванні зямельных участкаў, прадстаўленых наследніку для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, дачнага будаўніцтва, а таксама пры ўнаследаванні матэрыялаў і іншай маёмасці, з якіх узводзіцца жылы дом, дача, у тым ліку і ў выпадку, калі права на зямельны ўчастак, прадстаўлены да 1 студзеня 1999 года, наследнікам не было аформлена, будаўніцтва жылога дома, дачы павінна быць завершана на працягу трох год і шасці месяцаў з часу адкрыцця спадчыны, а пры разглядзе пытанняў, якія выцякаюць са спадчынных праваадносінаў, у судовым парадку – з даты ўступлення ў сілу адпаведнай судовай пастановы.

Пры ўнаследаванні зямельных участкаў, прадстаўленых наследніку для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, дачнага будаўніцтва, з размешчанымі на іх незавершанымі будаўніцтвам закансерваванымі жылым домам, дачай, а таксама ўнаследаванні незавершаных будаўніцтвам закансерваваных жылога дома, дачы будаўніцтва такіх аб’ектаў павінна быць завершана на працягу трох год з даты адмены кансервацыі.

Тэрмін будаўніцтва можа быць прадоўжаны мясцовым выканаўчым распарадчым органам, але не больш чым на два гады, з улікам матэрыяльнага становішча грама-дзяніна і іншых паважлівых прычын (хвароба, адсутнасць у Рэспубліцы Беларусь, іншыя) па яго заяве, пададзенай не раней чым за шэсць месяцаў, але не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрміну будаўніцтва.

Права на павелічэнне ўказанага тэрміну будаўніцтва капітальных пабудоў у выглядзе жылога дома, дачы можа быць рэалізавана толькі адзін раз.

У выпадку немагчымасці завяршэння будаўніцтва ў тэрміны грамадзянін абавязаны ажыццявіць кансервацыю не завершаных будаўніцтвам жылога дома, дачы і добраўпарадкаванне зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым кансервацыя жылога дома, дачы можа ажыццяўляцца толькі адзін раз, а тэрмін такой кансервацыі не можа перавышаць трох год.

З. АЛЮЛІНА, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама.

Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *