«Мы в ответе за тех, кого приручили…»

Общество

Куды дзяваць бадзяжную жывёлу?
Праблема бадзяжнай жывёлы – злабадзённая. І да нас ў рэдакцыю тэлефанавалі жыхары Обалі, прасілі дапамагчы ў вырашэнні праблемы бадзяжных сабак. Справа дайшла да таго, што з’явіліся ахвяры: некалькіх чалавек бадзяжныя сабакі пакусалі. Сельвыканкам “засыпалі” скаргамі бацькі малодшых школьнікаў.
Нядаўна ў Обалі былі праведзены мерапрыемствы па адлову бадзяжных сабак. Займаліся гэтым работнікі камунгасу. У пасёлку  крыху пацішэла. Такое мерапрыемства праводзілася ў Обалі ўпершыню. Але, па ўсім відаць, не апошні раз.
Самае крыўднае, што ў бадзяжніцтве сабак і кошак вінаваты самі людзі. Гэта яны разводзяць жывёлу, а калі надакучыла, то проста выкідваюць на вуліцу.
Знаходзяцца і спагадлівыя людзі, падкормліваюць бадзяжных сабак, якія працягваюць бескантрольна размнажацца. Гэта ўсугубляе праблему.
На адну з жанчын, якая ў шматпавярхоўцы трымае некалькіх сабак, паскардзіліся суседзі. Сабак гаспадыня выводзіць на прагулку без павадка… У такім разе работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі складаюць адміністрацыйныя пратаколы, якія потым разглядаюцца на адміністрацыйнай камісіі райвыканкама. Гаспадарам, якія не па правілах утрымліваюць жывёлу і пры гэтым яна перашкаджае іншым жыхарам, пагражае штраф да 10 базавых велічынь.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *