Про порядок и старые деревья на кладбище

Общество

Пра дрэвы і парадак на могілках
Могілкі… Гэта своеасаблівае месца. Заўсёды праходзіш ля іх ціха, і размаўляеш там нягучна, каб не парушыць спакой тых, хто глядзіць на нас з нябёсаў. Чытачоў раённай газеты часта хвалююць пытанні праезду да могілак, добраўпарадкавання. Але вось каб дзякавалі за дагледжанасць, такое бывае рэдка.  А жыхарка г. п. Падсвілле Глыбоцкага  раёна Л. М. Нікіціна, якая часта прыязджае ў аграгарадок Мікіціха, даслала ў рэдакцыю ўдзячны ліст.
“Апошнія два гады за могілкамі ў Мікіцісе добры догляд, – піша Л. М. Нікіціна. – Тут кругом абкошваецца, прыбіраецца смецце. Гэтай работай займаецца калектыў Мікіціхінскага аддзялення ЖКГ на чале са Святланай Леанідаўнай Блізнец, чалавекам адказным і энергічным. Добры ў яе калектыў: Андрэй і Святлана Баравік, Анатоль і Алена Кузьмічовы, Валянціна і Ігар Сініцкія, Мікалай Гардзіёнак, Любоў Булаўкіна, Віктар Храпавіцкі і іншыя. Вялікі ўсім дзякуй”.
У сваім лісце Л. М. Нікіціна ўздымае злабадзённую праблему, якая хвалюе многіх: на тых жа могілках у Мікіцісе растуць тры старыя дрэвы. Спілаваць іх не пад сілу мясцовым жыхарам, бо тут патрэбны спецыялісты і тэхніка. На могілках былі выпадкі, калі старыя дрэвы разбуралі помнікі. А куды звярнуцца з гэтай праблемай, людзі толкам і не ведаюць.
Гэта пытанне мы адрасавалі старшыні Лаўжанскага  сельвыканкама С. П. Кійко. “Могілкі знаходзяцца на балансе УП ЖКГ, – растлумачыла Святлана Паўлаўна. – Так што наконт спілавання дрэў людзям трэба адназначна звяртацца ў камунгас”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *