Территориальный центр приглашает в тренажёрный зал

Здоровье

Наш выбар: здароўе, прыгажосць, гармонія
Кожны з нас марыць пра добрае здароўе і зграбную фігуру. Найлепшая магчымасць атрымаць гэта – спартыўная зала.
Спартыўная зала Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва абсталявана сілавымі трэнажорамі, вібратрэнажорамі. Кваліфікаваны трэнер падбірае індывідуальныя праграмы абучэння, куды ўваходзяць комплексы практыкаванняў на трэнажорах для развіцця агульнафізічнай падрыхтоўкі, спецыяльныя комплексы практыкаванняў для карэкцыі фігуры, а таксама комплексы, накіраваныя на паляпшэнне дзейнасці сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм. Тут праводзяцца рэгулярныя заняткі для любога ўзросту і любога ўзроўню падрыхтоўкі. У спартыўную залу могуць прыходзіць усе, хто жадае палепшыць сваю фізічную форму. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 4-58-89.
В. ПАЦЭВІЧ, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН.
Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *