Криминал. Присшествия

Происшествия

Кошт рыбалкі
На Заходняй Дзвіне (непадалёк ад аграгарадка Кардон) трое мясцовых маладых людзей вырашылі павудзіць рыбу. Паставілі так званыя жэрліцы, злавілі ў час нерасту 27 ментузоў. Урон прыроднаму асяроддзю склаў 24,3 мільёна рублёў. Па арт. 281 ч. 4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь супраць браканьераў узбуджана крымінальная справа, ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.
Тэлефон
У РАУС звярнуўся жыхар Шуміліна, які расказаў, што з ягонага дома прапаў мабільны тэлефон. Як высветлілася, мабільнік украў раней су-дзімы жыхар райцэнтра, які напярэдадні заходзіў да пацярпелага. Тэлефон знойдзены і вернуты гаспадару.
Веласіпед
У жыхара в. Каравайніца прапаў веласіпед. Пацярпелы адразу ж звярнуўся ў аддзел унутраных спраў. Па гарачых слядах веласіпед знайшлі. Як высветлілася, яго ўкраў раней судзімы жыхар Светласельскага. Веласіпед знойдзены, канфіскаваны і вернуты гаспадару.
Не ўступіў дарогу
Жыхар Грудзінава, які ехаў на трактары “Беларус”, пры развароце з правай абочыны не ўступіў дарогу БМВ, які рухаўся ў спадарожным накірунку.
У выніку ДТЗ БМВ значна пашкоджаны. На жыхара Грудзінава складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 500 тысяч рублёў.
На начной дарозе
Жыхар а.-г. Амбросавічы а першай гадзіне ночы ехаў на легкавушцы па вёсцы Непароты. Пры гэтым быў у стане алкагольнага ап’янення. Да таго ж у машыны не пройдзены дзяржтэхагляд, вадзіцель не меў абавязковага дагавору страхавання. На жыхара Амбросавіч складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, яму пагражаюць тры гады пазбаўлення вадзіцельскіх правоў і штраф памерам у 3,6 мільёна рублёў.
Начная прагулка
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі ў Обалі ў дзве гадзіны ночы службовы аўтамабіль райспажыўтаварыства.
Гэта жыхар Обалі, які працуе на УАЗе, вырашыў выехаць на начную прагулку. Пры гэтым быў нецвярозы, не меў пры сабе вадзіцельскага пасведчання, дагавору страхавання, пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку. За такую начную прагулку мужчыну пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф амаль чатыры мільёны рублёў. Не кажучы ўжо пра страту рабочага месца.
На хуткасці
Індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска пры выбары хуткасці руху не ўлічыў складаныя дарожныя ўмовы. На аўтадарозе Віцебск-Полацк не справіўся з кіраваннем і на аўтамабілі ГАЗ з’ехаў у кювет. На віцябляніна складзены адміністрацыйны пратакол, ён накіраваны для разгляду па месцы жыхарства парушальніка.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *