Подведены итоги конкурса «Спасатели глазами детей»

Бяспека Образование

“Выратавальнікі вачыма дзяцей”
У конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей” прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячых садкоў і школьнікі з 29 устаноў адукацыі раёна. Усяго на конкурс было прадастаўлена 19 вырабаў, 54 малюнкі, 4 плакаты, два сімвалы. У конкурсе вершаў, сачыненняў і апавяданняў прынялі ўдзел 10 чалавек.
У конкурсе малюнкаў першае месца ў малодшай групе прысуджана: Васкоўскай Ксеніі з Обальскага дзіцячага сада, у сярэдняй – Кадасавай Ілоне з Амбросавіцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы, у старэйшай групе – Архіпаву Максіму з Цэнтра дзяцей і моладзі.
У конкурсе плакатаў перамагла Гендзель Вольга з Добрынскай дзіцячы сад-пачатковай школы. У мадэліраванні аварыйна-выратавальнай тэхнікі не было роўных Юліі Барысоўскай з Башнёўскай школы.
У конкурсе вырабаў першае месца прысуджана Сцепанцу Станіславу з Лявонаўскага дзіцячага сада, Мамехіну Уладу з дзіцячага сада №1 г. п. Шуміліна, Васілеўскаму Максіму з Амбросавіч.
У намінацыі “Роставая лялька. Статуэтка” лепшая работа ў васьмікласніцы Васільевай Анастасіі са Слабадской дзіцячы сад-сярэдняй школы, у намінацыі “Сімвал” – у Чумачэнкі Уладзіславы з Обальскага дзіцячага сада.
Першае месца ў намінацыі “Верш, сачыненне, апавяданне” атрымала Ахтарыева Рэната з Язвінскай школы.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС.
Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *