22 марта – Всемирный день водных ресурсов

Экология

Міжнародны год воднага супрацоўніцтва
Без вады немагчыма жыццё. Вада мае важнейшае значэнне для ўстойлівага развіцця, у тым ліку для захавання прыроднага наваколля, скарачэння маштабаў галечы і голаду. Без вады нельга забяспечыць здароўе і дабрабыт насельніцтва.
Яшчэ ў 2003 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2005-2015 гады Міжнародным дзесяцігоддзем дзеянняў “Вада для жыцця”. Асноўнай задачай дзесяцігоддзя “Вада для жыцця” з’яўляецца заахвочванне намаганняў па рашэнні пытанняў вады і водазабеспячэння да 2015 года: дэфіцыт вады, доступ да санітарыі і медыцынскага абслугоўвання, гендэрныя праблемы водазабеспячэння, комплекснае кіраванне воднымі рэсурсамі, папярэджанне бедстваў, харчаванне і сельская гаспадарка, забруджванне і энергетыка і іншыя.
У снежні 2010 года Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2013 год Годам міжнароднага воднага супрацоўніцтва. Гэтай тэме прысвечаны і Сусветны дзень водных рэсурсаў (Дзень вады), які адзначаецца 22 сакавіка.
На працягу года краіны свету павінны аб’яднаць намаганні для таго, каб зрабіць водныя рэсурсы даступнымі для ўсіх жыхароў планеты. Такім чынам, Год воднага супрацоўніцтва будзе садзейнічаць стварэнню спрыяльных умоў для выпрацоўкі новых ідэй і пошуку найбольш эфектыўных шляхоў дасягнення мэтаў у галіне прэснай вады на глабальным, рэгіянальным, нацыянальным і мясцовым узроўнях.
У Рэспубліцы Беларусь з мэтай рэалізацыі задач Міжнароднага дзесяцігоддзя “Вада для жыцця” была зацверджана Водная стратэгія Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года. У выніку дзяржаўнай палітыкі, якая праводзіцца ў галіне выкарыстання і аховы вод, за апошнія тры гады аб’ём сцёкавых вод, якія адводзіліся ў навакольнае асяроддзе, знізіўся на 40 мільёнаў м3. За апошнія пяць год забор вады ў Беларусі знізіўся на 7,6%, выкарыстанне свежай вады – на 12%. Цяпер 98,6% вады, якая выкарыстоўваецца, вымяраецца прыборамі ўліку, што дазволіла за два гады знізіць спажыванне вады на патрэбы насельніцтва на 13,6%.
За апошнія два гады палепшыўся агульны стан водных аб’ектаў басейнаў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана і Прыпяці.
За апошнія пяць гадоў з прыцягненнем мясцовых і рэспубліканскіх фондаў аховы прыроды ў рамках дзяржаўнай праграмы “Чыстая вада” ўведзены ў эксплуатацыю 49 збудаванняў ачысткі сцёкавых вод.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *