До 1 апреля принимаются заявки на присвоение статуса «Лучший плательщик налогов, сборов»

Актуалии Официально Экономика

“Лепшы плацельшчык падаткаў, збораў”
У мінулым годзе пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь была зацверджана Інструкцыя аб парадку прысваення статусу “Лепшы плацельшчык падаткаў, збораў”.
Хто можа прэтэндаваць на прысваенне статусу?
Юрыдычная асоба (беларуская арганізацыя) ці індывідуальны прадпрымальнік (падатковы рэзідэнт Рэспублікі Беларусь), які на працягу апошніх трох каляндарных год:
па-першае,  падаваў падатковыя дэкларацыі ў вызначаныя тэрміны;
па-другое, своечасова і ў поўным аб’ёме плаціў падаткі, зборы, іншыя абавязковыя плацяжы ў бюджэт;
па-трэцяе, забяспечваў павелічэнне паступленняў падаткаў, збораў, іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт у параўнанні з папярэднім каляндарным годам у супастаўных цэнах;
па-чацвёртае, не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні  парадку падаткаабкладання.
І яшчэ адзін нюанс улічваецца пры наданні статусу “Лепшы плацельшчык падаткаў, збораў”. Плацельшчык на працягу каляндарнага года, які папярэднічаў году звароту за прысваеннем статусу, і на дату звароту карыстаўся сістэмай электроннага дэкларавання.
Хто не можа разлічваць на званне? Найперш тыя плацельшчыкі, якія на працягу апошніх трох каляндарных год і на дату падачы заявы аб прысваенні статусу карысталіся дзяржаўнай падтрымкай.
Прысваенне статусу “Лепшы плацельшчык падаткаў, збораў” ажыццяўляецца па наступных намінацыях:
“Лепшы плацельшчык-арганізацыя”;
“Лепшы плацельшчык-арганізацыя-суб’ект малога прадпрымальніцтва”;
“Лепшы плацельшчык-арганізацыя-суб’ект сярэдняга прадпрымальніцтва”;
“Лепшы плацельшчык-індывідуальны прадпрымальнік”.
Інфармацыю аб прысваенні статусу “Лепшы плацельшчык падаткаў, збораў” плацельшчык можа выкарыстоўваць у рэкламных мэтах, пры звароце ў дзяржаўныя органы і арганізацыі, пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак на тэрыторыі Беларусі. Статус прысвойваецца на тры гады з дня прыняцця рашэння аб прысваенні статусу.
Плацельшчыкі маюць права звярнуцца ў падатковую інспекцыю па месцы пастаноўкі на ўлік і прадставіць сваю кандыдатуру для разгляду ў якасці прэтэндэнта на прысваенне такога статусу. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 1 красавіка.
В. ГУДКОВА, старшы дзяржаўны падатковы інспектар.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *