24 марта — Всемирный день борьбы против туберкулёза. Туберкулёз – самая распространённая инфекция

Здоровье

Самая распаўсюджаная інфекцыя
Двое братоў з Оршы паехалі ў мінулым годзе ў суседнюю дзяржаву на заробкі. Жылі не ў самых лепшых умовах, вярнуліся дадому з дрэнным самаадчуваннем. З кожным днём здароўе пагаршалася. Пры абследаванні высветлілася, што за мяжой яны заразіліся на мульцірэзістэнтны туберкулёз. Больш таго, паспелі заразіць і родных. І гэта не адзінкавы выпадак. Летась і ў нашым раёне выяўлена 6 чалавек, хворых на туберкулёз, з іх 4 чалавекі з актыўным туберкулёзам.
А наогул у свеце больш за два мільярды чалавек (трэць насельніцтва планеты) інфіцыраваны бацыламі туберкулёзу. Кожны дзясяты хварэе на актыўную форму. Той, хто мае актыўную форму туберкулёзу, можа інфіцыраваць у год 10-15 чалавек.
Урачы б’юць трывогу. Мала таго, што туберкулёз стаў самай распаўсюджанай інфекцыяй у свеце, дык і змагацца з ім становіцца ўсё складаней. Мікабактэрыі пачалі муціраваць, з’явіўся такі тэрмін, як туберкулёз з мульцірэзістэнтнай устойлівасцю (МЛУ), г. зн. устойлівы да найбольш дзейсных і распаўсюджаных супрацьтуберкулёзных прэпаратаў. У “схватцы” з хваробай даводзіцца ўводзіць лекі-рэзервы, а лячэнне расцягваецца на два-тры гады. МЛУ часта ўзнікае і ў выніку няправільнага лячэння ці дрэннай якасці лекаў, з-за перапынкаў у лячэнні ці з-за таго, што курс не завершаны.
Што павінна насцярожыць любога чалавека?
Кашаль больш за тры тыдні, наяўнасць у макроце прымесяў крыві, патлівасць па начах, страта апетыту, змяншэнне масы цела пры звычайным харчаванні, стамляльнасць і агульная слабасць, болі ў грудзях, павышаная тэмпература.
Пры падобных сімптомах неадкладна звяртайцеся да ўчастковых тэрапеўтаў. І яшчэ. Не варта ігнараваць рэкамендацыі ўрачоў аб праходжанні штогадовай флюараграфіі.
Падрыхтавала І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *