24 марта – День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны, работнікі жаллёва-камунальнай  гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва раёна!
Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Вы працуеце ў асаблівых сферах жыцця, якія складаюць аснову быту і напрамую звязаны з абслугоўваннем насельніцтва.
Ад вашай працы ў многім залежыць цеплыня і ўтульнасць у нашых дамах і на працоўных месцах, настрой людзей.
Сваёй дзейнасцю вы пашыраеце асартымент тавараў, павышаеце якасць паслуг, уносіце вялікі ўклад у развіццё эканомікі нашага раёна.
Шчыра жадаем вам нястомнай энергіі, аптымізму, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у вашай нялёгкай, але такой патрэбнай працы.
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.                    Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *