Получаешь большую зарплату «в конверте» — будешь получать маленькую пенсия

Закон Экономика

Зноў пра зарплату “ў канвертах”
Згодна з арт. 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.
Нягледзячы на тое, што органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва пастаянна праводзіцца растлумачальная работа па выкананні наймальнікамі заканадаўства па налічэнні і выплаце зарплаты, выплаце абавязковых страхавых узносаў, кіраўнікі некаторых камерцыйных структур працягваюць выплачваць сваім работнікам зарплату “ў канвертах”.
Ні для каго не сакрэт, што ў работнікаў гэтых арганізацый атрыманая зарплата ў некалькі разоў вышэй за тую, якая адлюстравана ў бухгалтарскім уліку і, адпаведна, у некалькі разоў ніжэй падаткі і страхавыя ўзносы, якія наймальнік павінен заплаціць у бюджэт.
Аднак, згаджаючыся на зарплату “ў канвертах” у абход заканадаўства, грамадзяне забываюць пра тое, што ў далейшым іх пенсія, дапамогі па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах, крэдыты ў банках будуць вылічвацца і выплачвацца зыходзячы з памеру афіцыйнай заработнай платы. Акрамя таго, выплата і атрыманне такой нелегальнай зарплаты незаконныя і, значыць, каральныя.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *