В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Спажывецкі рынак
У Віцебскай вобласці за 2012 год склаўся высокі тэмп (+114%) росту рознічнага тавараабароту, прагнозны паказчык выкананы ва ўсіх раёнах. У цэлым сітуацыя на спажывецкім рынку стабільная. Разам з тым вынікі праверак 2012 года сведчаць пра недастатковы кантроль за станам гандлёвага абслугоўвання насельніцтва з боку гандлёвых арганізацый, мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання,  а таксама адпаведных наглядных органаў. Ва ўсіх 159 правераных аб’ектах вобласці ўстаноўлены парушэнні заканадаўства пры абслугоўванні спажыўцоў. Па выніках праверак у сферы гандлю і бытавога абслугоўвання да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 429 правапарушальнікаў, да дысцыплінарнай – 316 чалавек, звольнена – 8.
Улічваючы, што Віцебская вобласць – адзіная, якая мае распрацаваную праграму развіцця бытавога абслугоўвання насельніцтва, па ініцыятыве Камітэта дзяржкантролю ў студзені 2013 года сумесна з аблвыканкамам арганізаваны і праведзены рэспубліканскі семінар па пытанні павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэмы ўпраўлення бытавым абслугоўваннем насельніцтва ў краіне. Семінар прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні, адбыўся канструктыўны абмен станоўчым вопытам і пошук узгодненых падыходаў па пытаннях далейшага функцыянавання галіны і кіравання ёю.
Упарадкаванне кантрольнай дзейнасці
Камітэтам вобласці ў рамках паўнамоцтваў, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 г. № 510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, у 2012 годзе праведзены праверкі галоўнага ўпраўлення ведамаснага кантролю аблвыканкама і КУП “Віцебскаблсельбуд”, праверана дзейнасць 19 ведамасных кантралюючых органаў вобласці.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да дысцыплінарнай адказнасці за дапушчаныя парушэнні прыцягнута 21 службовая асоба кантралюючых і наглядных органаў. У мэтах удасканалення работы па прафілактыцы парушэнняў праведзены 4 семінары з удзелам прадстаўнікоў суб’ектаў гаспадарання вобласці, зацікаўленых органаў па актуальных пытаннях ажыццяўлення кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.
Знізіла падатковую базу. Наўмысна
Наваполацкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да галоўнага бухгалтара замежнага прадпрыемства, якое займаецца лесанарыхтоўкай. Бухгалтар падала ў інспекцыю міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Верхнядзвінскім раёне падатковыя дэкларацыі, дзе наўмысна знізіла падатковую базу, тым самым ухілілася ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры.
Сыр “Канталі” – канфіскат
У пачатку лютага супрацоўнікамі Наваполацкага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю вобласці сумесна з супрацоўнікамі АБК і АТП Віцебскай мытні і супрацоўнікамі МА ДАІ г. Полацка пры праверцы пытанняў выканання заканадаўства, якое рэгулюе парадак набыцця, транспарціроўкі і перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, на аўтатрасе Полацк-Апочка выяўлена сур’ёзнае парушэнне. Адно з прыватных гандлёвых прадпрыемстваў Полацка незаконна ажыццяўляла транспарціроўку сыра “Канталі” ў колькасці амаль 12 тон на суму без малога 500 мільёнаў рублёў. Пры перавозцы не было транспартных і таварасуправаджальных дакументаў.
На канфіскаваную прадукцыю накладзены арышт. У адносінах да прадпрыемства праводзіцца далейшая праверка.
Праверана ў лютым…
У лютым 2013 года праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў 19 гандлёвых аб’ектах г. Віцебска і Віцебскага раёна. Выяўлены факты, якія сведчаць пра недастатковы кантроль за арганізацыяй гандлёвага абслугоўвання з боку гандлёвых арганізацый,  органаў мясцовага кіравання. Часцей за ўсё не захоўваліся патрабаванні да якасці рэалізуемых тавараў. Забаронены продаж тавараў на суму 2 мільёны рублёў.  Больш як у трэці магазінах, што правяраліся, не было прадугледжаных асартыментным пералікам тавараў,  выяўлены факты парушэння санітарных норм, непрадастаўлення пакупнікам аб’ектыўнай і поўнай інфармацыі пра тавары. У 5 з 7 правераных магазінах Віцебскага раёна не было ў продажы шэрагу тавараў, патрэбных вяскоўцу. Напрыклад. у магазіне ПГПУП “Лібергандаль” (в. Мазалава) адсутнічалі малако і кісламалочная прадукцыя, тварог, яйкі, сухары і баранкі, хлеб і хлебабулачныя вырабы, пірожныя. Акрамя гэтага, дапускаліся ў магазінах выпадкі ўзважвання на вагах, якія не прайшлі адпаведную праверку, пакупнікам прадаваліся тавары з прайшоўшымі тэрмінамі прыгоднасці. Індывідуальны прадпрымальнік у магазіне в. Лужасна дапусціла да работы з харчовымі прадуктамі прадаўца без праходжання медагляду. Тут жа з продажу знята тавараў з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці  на суму 377,4 тысячы рублёў.
Інфармацыя аб выніках праверкі накіравана для рэагавання ў Віцебскі райвыканкам.
Падрыхтавалі Мікалай МАРОЗ, Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *