На время весенних каникул милиция объявила операцию «Подросток»

Образование Общество

“Падлетак”
Пачаліся вясеннія канікулы. У дзяцей з’явілася больш вольнага часу. Але, як паказвае жыццё, далёка не ўсе непаўналетнія накіроўваюць сваю энергію і сілы на добрыя справы.  Таму ў мэтах недапушчэння злачынстваў праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Падлетак”, паведамілі нам у РАУС.
На працягу тыдня будуць праводзіцца рэйды  па нядобранадзейных сем’ях, па клубах і Дамах культуры і проста па вясковых вуліцах. Таму тым падлеткам, якім не споўнілася 16 гадоў, пасля адзінаццаці гадзін вечара лепш сядзець дома. У адваротным выпадку будзе складзены адміністрацыйны пратакол.
Спецыяльныя рэйды-праверкі на гэтым тыдні будуць арганізаваны і ў магазіны раёна.  Міліцыянеры маюць на мэце праверыць работу прадаўцоў і высветліць, ці прадаюць яны спіртное непаўналетнім, тым самым парушаючы закон.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *