Криминал. Происшествия

Происшествия

Зварачны апарат
Жыхар райцэнтра прынёс свой зварачны апарат на работу, пакінуў яго ў гаражы арганізацыі. А праз некалькі дзён апарат, кошт якога ацэнены ў 2,5 мільёна рублёў, прапаў. Як высветлілася, гараж арганізацыі не ахоўваўся. Злодзеі вышукваюцца.
Камбікорм
У ААТ “АграБаравінка” з фермы Башні прапала 12 мяшкоў камбікорму агульнай вагою 520 кілаграмаў. Падлічана, што ўрон акцыянернаму таварыству складае 1,9 мільёна рублёў. Супрацоўнікі РАУС высветлілі, што на чужы камбікорм паквапіўся работнік гэтага ж акцыянернага таварыства, раней судзімы за наўмыснае прычыненне цялесных пашкоджанняў і за крадзеж. Камбікорм канфіскаваны і вернуты гаспадарцы.
Ланцужок
Дзве жыхаркі  Шуміліна (родныя сёстры) звярнуліся ў міліцыю з просьбай адшукаць злодзея, які ўкраў з іхняй кватэры залаты ланцужок, плэер, банкаўскую картку і касметычны набор.
Па гарачых слядах злодзея знайшлі. Ім аказаўся жыхар Шуміліна, які напярэдадні заходзіў у кватэру да пацярпелых. Частка  ўкра-дзенага канфіскавана і вернута жанчынам.
Пажар у в. Далуева
У вёсцы Далуева загарэўся жылы дом, які практычна поўнасцю быў знішчаны. Агонь перакінуўся на адну з гаспадарчых пабудоў, якая таксама згарэла. Пенсіянеры, гаспадары дома, уратаваліся. Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
… і ў в. Барэц
А вось у вёсцы Барэц загарэўся нежылы дом.  Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях пажар патушылі. У пакоях часткова выгарала знутры.  Прычына пажару высвятляецца.
Без правоў
На вуліцы Юбілейная ў Шуміліне  затрыманы жыхар Віцебска, які ехаў без правоў за рулём асабістага аўтамабіля. Як высветлілася, правоў віцяблянін увогуле не меў, бо быў іх пазбаўлены. Акрамя таго, мужчына з’яўляецца так званым грамадзянскім  даўжніком (мае неаплачаныя штрафы).
На момант затрымання ў віцябляніна не быў пройдзены тэхнічны агляд легкавушкі, не працавалі габарытныя агні, шклоачышчальнікі. На мужчыну складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў.
Занесла
Жыхар Гомеля, які ехаў на аўтамабілі МАН па аўтадарозе Віцебск-Полацк, не ўлічыў умоў надвор’я: мчаўся па слізкай дарозе занадта хутка.
Грузавік з паўпрычэпам “занесла”, ён апынуўся ў кювеце. Машына значна пашкоджана.
У падобнай сітуацыі на дарозе апынуўся і жыхар Полацка, які ехаў па аўтадарозе Р-20 на аўтамабілі “Сітраен”.  Аўтамабіль на хуткасці “занесла”, ён сутыкнуўся з “Фольксвагенам”, які належыць жыхару Шуміліна. Абедзве машыны пашкоджаны.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *