В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Эфектыўнасць выкарыстання дзяржмаёмасці
Вынікі кантролю Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў 2012 годзе па дадзенаму пытанню (праверана 26 суб’ектаў і 6 дзяржорганаў) сведчаць аб непрыняцці асобнымі гаррайвыканкамамі, а таксама фондам “Віцебскаблмаёмасць” належных мер па забеспячэнні эфектыўнага распараджэння дзяржмаёмасцю. Не ўсё зроблена для выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы па ўцягненні да 31.12.2012 г. у дзяржаўны абарот усёй нявыкарыстанай дзяржмаёмасці на тэрыторыі вобласці. Па выніках работы за 2012 год не выкананы адпаведныя графікі ў 15 раёнах, у г. Полацку, а таксама па абласной уласнасці – 3 дзяржорганамі: камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванню, упраўленнямі аховы здароўя і ЖКГ аблвыканкама.
У выніку дзеянняў Камітэта дзяржкантролю вобласці ў 2012 годзе пастаўлена на ўлік 168 аб’ектаў асноўных сродкаў на агульную суму 160,5 млрд. рублёў.
Маніторынг па шклоадыходах
Праведзены маніторынг па пытаннях збору  адыходаў шкла, што сабраліся на прадпрыемствах і ў насельніцтва Віцебскай вобласці. Адзначым, што ўстаноўлены аб’ёмы збораў (нарыхтовак) адыходаў шкла: на 2012 год – у памеры 13 тысяч тон, на 2013 год – 18 тысяч тон. Заданне на 2012 год правалена (выкананне склала ўсяго 25,6%), прычым  усяго 2 раёны з 21 ў вобласці поўнасцю справіліся з даведзенымі заданнямі.
Пры вывучэнні арганізацыі работы з адыходамі на ДКАУП “Спецаўтабаза г. Віцебска” устаноўлена, што прадпрыемства вывозіць камунальныя адыходы на палігон, дзе і знішчаюцца або праводзіцца іх захаванне. Сарціроўка практычна не робіцца, усе камунальныя адыходы збіраюцца ў змешаныя кантэйнеры. Напрыклад, праведзенай у 2012 годзе праверкай КУП “ЖРЭТ Кастрычніцкага раёна” устаноўлена, што са 138 пляцовак для збору бытавых адыходаў толькі 24 пляцоўкі (17,4%) былі абсталяваны кантэйнерамі для збору шкла.
Сітуацыя абумоўлена недахопам сродкаў, спецыяльнага абсталявання, тэхнікі, нізкім узроўнем сарціроўкі камунальных адыходаў.
Падрыхтавалі Мікалай МАРОЗ, Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *