Спрашивали — отвечаем. Жениться можно и за 5 минут

Вопрос-Ответ Закон

Ажаніцца можна і за 5 хвілін. А жыць трэба ўсё жыццё
7 сакавіка аддзел загсу райвыканкама праводзіў “прамую лінію”. Начальнік аддзел Ірына Кісялевіч расказала, з якім пытаннямі людзі часцей за ўсё звяртаюцца ў загс.
Ці можна паскорыць заключэнне шлюбу пасля падачы заявы?

– Сёння мінімальны тэрмін рэгістрацыі заключэння шлюбу – усяго тры дні з моманту падачы заявы (максімальны – тры месяцы). У выключных жа выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, наяўнасцю агульнага дзіцяці ці асобымі абставінамі, шлюб  можа быць заключаны і ў дзень звароту.
Ці можна падаць заяву аб рэгістрацыі заключэння шлюбу без асабістай прысутнасці жаніха ці нявесты?
– Калі прысутнасць абодвух асоб немагчыма ці крайне цяжкая (аддаленасць пражывання адзін ад аднаго, цяжкая хвароба, ваенная служба і іншае), заява, запоўненая па ўстаноўленай форме і падпісаная двума бакамі, уступаючымі ў шлюб, можа быць пададзена адным з маладых. У гэтым выпадку подпіс асобы, прысутнасць якой немагчыма, павінны быць загадзя засведчаны.
Чым адрозніваецца ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу ад неўрачыстай?
– Пры ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу (нараджэння) будуць праведзены індывідуальныя абрады ў зале ўрачыстых абрадаў.  На ўрачыстай цырымоніі шлюбу прысутнічаюць сведкі жаніха і нявесты, госці, выкарыстоўваюцца ўсе вясельныя атрыбуты, музычнае суправаджэнне. Такая цырымонія займае 25-50 хвілін.
На неўрачыстай рэгістрацыі заключэння шлюбу прысутнічаюць толькі самі маладажоны, якія ў кабінеце падпісваюць запіс акту аб заключэнні шлюбу і атрымліваюць адпаведныя дакументы. У такім выпадку стаць мужам і жонкай можна за 5-10 хвілін.
У які тэрмін неабходна зарэгістраваць нараджэнне дзіцяці?
– Згодна з заканадаўствам заява аб рэгістрацыі нараджэння павінна быць пададзена не пазней як за тры месяцы з дня нараджэння дзіцяці, а ў выпадку нараджэння мёртвага дзіцяці – не пазней трох сутак з моманту нараджэння.
У якім выпадку магчыма вы-зваленне ад выплаты дзяржаўнай  пошліны пры атрыманні паўторнага пасведчання?
– Ад такой выплаты вызваляюцца плацельшчыкі за паўторнае здзяйсненне юрыдычна значных дзеянняў у сувязі з дапушчанымі пры іх здзяйсненні памылкамі (у тым ліку з недакладнасцямі   ў выдадзеных дакументах (дублікатах) ці непаўнатой звестак у іх) па віне дзяржаўнага органа, службовай асобы.
Запісала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *