Да Дня медыцынскіх работнікаў

Официально

Паважаныя медыцынскія работнікі Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Няма нічога даражэй за жыццё і здароўе людзей, і менавіта на работнікаў медыцыны ўскладзена адказнасць за гэты каштоўны набытак кожнага чалавека і ўсёй краіны.
Клопат аб падтрымцы аховы здароўя застаецца адной з прыярытэтных задач для ўлады ўсіх узроўняў. Многае для галіны медыцыны робіцца ў нашым раёне. Прымаюцца неабходныя меры для ўмацавання матэрыяльнай базы ўстаноў аховы здароўя, укараняюцца сучасныя тэхналогіі, паляпшаецца якасць медыцынскіх паслуг.
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас, прадстаўнікоў адной з самых гуманных прафесій, з Днём медыцынскіх работнікаў.
Прыміце словы сардэчнай ўдзячнасці за выратаванне жыццяў, чуласць і ўвагу, за лячэнне і клопат, за тое, што заўсёды прыходзіце на дапамогу па першаму выкліку.
Будзьце шчаслівымі і здаровымі, няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех, дабрабыт, дабрыня і радасць!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *