C 1 по 5 апреля в Шумилинском районе проходит операция «Арсенал». За незаконное оружие – до 12 лет тюрьмы

Закон Общество

“Арсенал”
З 1 па 5 красавіка на тэрыторыі раёна праводзіцца аператыўна-прафілактычнае
мерапрыемства “Арсенал”.
На ўліку ў Шумілінскім РАУС 389 уладальнікаў зброі, у карыстанні якіх маецца 442 адзінкі агнястрэльнай зброі.
У раёне пражывае  7 грамадзян, якія за пяць апошніх гадоў былі судзімыя за незаконны абарот зброі і боепрыпасаў, 6 – за браканьерства, 21 чалавек быў раней прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў палявання. Супрацоўнікі РАУС у ходзе аператыўных мерапрыемстваў у мінулым годзе з незаконнага абароту канфіскавалі 13 адзінак незарэгістраванай зброі (у 2011 годзе – 16), а таксама 23 адзінкі зарэгістраванай зброі (у 2011 годзе – 22). Добраахвотна ў мінулым годзе грамадзяне здалі ў РАУС тры адзінкі зарэгістраванай зброі. Нагадваем, што ў выпадку добраахвотнай здачы зброі чалавек вызваляецца ад крымінальнай адказнасці (акрамя выпадкаў збыту).
Што пагражае за незаконную зброю?
Незаконнае набыццё, перадача ва ўладанне, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі або боепрыпасаў або незаконнае набыццё, перадача ва ўладанне, перавозка, перасылка або нашэнне састаўных частак або кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
За незаконны выраб, набыццё, перадачу ва ўладанне, збыт, захоўванне, перавозку агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай), выбуховых рэчываў і ўстройстваў пагражаюць выпраўленчыя работы  на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна або групай асоб, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да дзесяці гадоў. Калі ж такія правапарушэнні здзейснены арганізаванай групай, то пагражае пазбаўленне волі на тэрмін  ад 4 да 12 гадоў.
Пра незаконную зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы варта паведамляць на “гарачую лінію” па тэлефонах (яны працуюць кругласутачна): 102, 4-10-02, 8-029 (325-76-02; 710-53-72; 895-90-27; 382-40-10).
С. КУЗНЯЦОЎ, старшы інспектар па вырашальнай рабоце ААПП РАУС.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *