Приехал в Беларусь – зарегистрируйся!

Закон

Прыехаў у Беларусь – зарэгіструйся!
З 19 да 22 сакавіка ў Беларусі праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”.
У нашым раёне да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне міграцыйнага заканадаўства былі прыцягнуты трое грамадзян Расійскай Федэрацыі, двое з якіх пражывалі без пашпартоў, адзін – не выехаў, калі скончыўся тэрмін прыбывання; і адна грамадзянка Беларусі, якая дала жыллё замежніку, што знаходзіўся ў нашым раёне з парушэннем правілаў. Усе яны аштрафаваныя.
Заўважу, што замежнікі  і асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у Беларусі і часова выехалі, абавязаны зарэгістравацца па месцы прыбыцця не пазней як праз месяц з дня прыезду. За такое парушэнне паўторна на працягу года прыцягнута грамадзянка Расіі і аштрафавана на 2 базавыя велічыні.
Адна асоба без грамадзянства своечасова не памяняла від на жыхарства, за што таксама паплацілася.
Згодна з заканадаўствам замежныя грамадзяне павінны зарэгістравацца на працягу 5-ці сутак. Выключэнне – грамадзяне Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі, якія могуць знаходзіцца без рэгістрацыі 30 дзён з дня ўезду.
А. ПРАКОФ’ЕВА, старшы інспектар ГГіМ РАУС.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *