Прошёл единый день информирования.

Актуалии Новости Общество

Тэма “Апошні год пяцігодкі: выкананне рашэнняў III  Усебеларускага народнага сходу (папярэднія вынікі работы народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у 2006-2010 гг.)
Гутаркай па азначанай тэме былі ахоплены 13 арганізацый і прадпрыемстваў раёна. З калектывам ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” сустрэлася інфармацыйная група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама А. М. Зайцавым.
Слова бярэ  Н. У. Захарава, загадчык аддзела  арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. Наталля Уладзіміраўна адзначае, што III Усебеларускім народным сходам была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006-2010 гг. Галоўная задача ў ёй — павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, стварэнне дзяржавы, якая ўсяляк дбае пра чалавека.
У вырашэнні пастаўленых задач 2010 год — вызначальны. За пяцігодку, якая заканчваецца, у раёне ўзведзена сем аграгарадкоў, вядуцца работы па ўладкаванні восьмага — у вёсцы Крывое Сяло. Па Праграме адраджэння і развіцця сяла на гэтыя мэты выдаткавана 21 мільярд 119,4 мільёна рублёў бюджэтных сродкаў. У СВК “Баравінка” ўзводзіцца  сучасны малочнатаварны комплекс на 800 галоў (здадзена першая яго чарга), у сельскую гаспадарку набываецца новая тэхніка. Новыя тэхналогіі прыходзяць на прамысловыя прадпрыемствы раёна, актывізуе работу будаўнічы комплекс раёна. У 2010 годзе  ў раёне пабудавана 37 кватэр на сяле, не за гарамі здача ў Шуміліне 48-кватэрнага кааператыўнага дома, на чарзе — яшчэ тры шматпавярхоўкі.
Асаблівая ўвага ў краіне ўдзяляецца павышэнню зарплаты. За ліпень налічаная  сярэдняя зарплата па раёне склала 918,4 тыс. рублёў (305 долараў у эквіваленце). Да канца года складзены графік павышэння ўзроўню зарплаты, выкананне якога будзе кантралявацца. Павялічваецца з кожным годам памер пенсій, але ні пра якое павышэнне  ўзроставага цэнзу пенсіянераў гаворка не вядзецца.
У Шумілінскім райвыканкаме зацверджаны пералік інвестыцыйных праектаў па раёне на 2011-2015 гг.
Адбылася зацікаўленая гаворка і ў Шумілінскай раённай гімназіі. З інфармацыяй па тэме выступіла загадчык аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская. Пасля азнаямлення з  сітуацыяй, якая склалася па проціпажарнай бяспецы (патлумачыў яе начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў), намеснік аддзела адукацыі райвыканкама  В. М. Саковіч праінфармаваў калектыў гімназіі аб становішчы на адукацыйным “фронце”, пазначыў накірункі павышэння зарплаты настаўніцкага корпуса раёна.
На сустрэчах груп райвыканкама ў калектывах прагучала нямала надзённых пытанняў, вырашэнне якіх пастаўлена на кантроль у адпаведных упраўленнях і аддзелах райвыканкама.
Гаворка была надзённай
У калектывах раёна абмяркоўваецца выкананне рашэнняў III Усебеларускага народнага сходу і планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Шуміліншчыны.  Старшыня райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук у мінулую суботу сустрэўся ў механічных майстэрнях  з калектывам СВК “Прыазёрны”. Гаворка на сустрэчы вялася па ўсім спектры надзённых, жыццёва важных задач.
Механізатары, спецыялісты гаспадаркі задалі кіраўніку раёна шэраг пытанняў, на якія былі дадзены вычарпальныя адказы.
Аўтар Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *