2 апреля – День единения народов Беларуси и России

Актуалии Общество

Дзве краіны – адзін саюз
2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, у раённай бібліятэцы адбылася тэматычная сустрэча, прысвечаная гэтай знамянальнай даце.
Беларусь і Расія. Гісторыя дзвюх краін ідзе з глыбіні стагоддзяў, яна мае шмат агульнага. У беларусаў і расіян адзіныя гістарычныя карані, падобны лёс, традыцыі, агульныя перамогі і набыткі. Напэўна, менавіта таму ў 1996 годзе быў падпісаны дагавор аб утварэнні садружнасці паміж Беларуссю і Расіяй. І якую б галіну мы ні ўзялі – эканамічную, палітычную, сацыяльную – беларусы і расіяне заўсёды разам, падкрэсліла ў сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская.
Беларусь і Расію аб’ядноўваюць моцныя культурныя сувязі, адзінства духу, агульныя імкненні, а галоўнае – жаданне жыць у міры і згодзе. Сацыяльна- эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і Расіяй надзейныя і трывалыя, яны развіваюцца з кожным годам на новай аснове,  з улікам сучаснасці.
На мерапрыемстве выступілі самадзейныя артысты, работнікі гарадскога Дома культуры. А выкладчык школы мастацтваў Анатоль Міхееў прымеркаваў да мерапрыемства сваю “Песню пра Шуміліна”, работнікі бібліятэкі аформілі выставу “Дзве краіны – адзін саюз”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Святочны канцэрт
З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў СШ №1 прайшоў урачысты канцэрт.
Напачатку намеснік дырэктара па выхаваўчай  рабоце Л. Б. Сіліна адзначыла, што 2 красавіка асаблівы дзень у гісторыі Беларусі і Расіі. Любоў Барысаўна ў святочнай атмасферы ўручыла дыпломы і граматы пераможцам  і прызёрам розных раённых і абласных конкурсаў.
Адкрыла святочны канцэрт Марыя Жукава. Яна падарыла гледачам прэм’еру  песні “Беларусь”, аўтарам слоў і музыкі з’яўляецца сама дзяўчына. Гучалі песні на беларускай і на рускай мовах. У праграме былі танцавальныя нумары і вершы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №27 за 05.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *