Нерест! С 1 апреля по 30 мая – ограничения рыболовства

Закон Экология

Ідзем на нераст!
Нераст рыбы – гэта адно з найбольш важных звёнаў у жыццёвым цыкле рыбы, якое забяспечвае ўзнаўленне віду, яго бесперапыннае аднаўленне. Рыбы Беларусі па тэрмінах нерасту падзяляюцца на вясенне-нерастуючых, летне-нерастуючых і асенне-зімова-нерастуючых. Асноўныя прамысловыя віды рыбы (плотка, акунь, шчупак, лешч, судак і іншыя) з’яўляюцца асенне-нерастуючымі.
У момант адкладання ікры і яе апладнення нават нязначны шум на нерасцілішчы можа спыніць гэты працэс. Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства менавіта ў вясенні перыяд (з 1 красавіка па 30 мая) прадугледжаны найбольш жорсткія абмежаванні рыбалоўства. Прамысловая лоўля рыбы, а таксама выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў і суднаў з падвяснымі рухавікамі ў гэты перыяд забаронены.
Праекты розных работ (днопаглыбленне, будаўніцтва мастоў, пераходаў і г. д.), якія прадугледжваюць іх правядзенне ў перыяд нерасту або на ўчастках, дзе знаходзяцца нерасцілішчы, адхіляюцца і не праходзяць экалагічную экспертызу.
У перыяд вясенняй забароны ўрон за незаконны вылаў кожнай асобіны рыбы, якая ўдзельнічае ў нерасце, спаганяецца з браканьераў у трайным памеры.
За адну асобіну незаконна вылаўленай рыбы з 1 красавіка па 30 мая накладаецца штраф у памеры:
акунь,  плотка, карась срэбраны, ялец, гусцяра – 60 тыс. рублёў;
краснапёрка, сінец  – 150 тыс. рублёў;
сом, лешч, шчупак, таўсталобік – 300 тыс. рублёў;
язь,  лінь, карп, сазан, карась залаты, судак – 600 тыс. рублёў;
мянтуз, галавень – 900 тыс. рублёў;
жэрах звычайны – 1200 тыс. рублёў;
вугор – 1500 тыс. рублёў.
У выпадку змянення ўмоў надвор’я, якія ўплываюць на размнажэнне рыбы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя можа прымаць рашэнні аб змяненні тэрмінаў забароны, не змяншаючы пры гэтым агульную працягласць забароны.
Тэлефон “гарачай лініі” Гарадоцкай міжраённай інспекцыі 8(02139)4-02-10.
А. ЗАХАРАЎ, намеснік начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *