Лучшая лампочка – светодиодная!

Экономика

Лепшая лямпачка – светладыёдная
Апошнім часам у якасці лямпачак усё больш і больш становяцца папулярнымі светладыёды, якія спажываюць толькі 17% электрычнай энергіі па адносінах да лямпаў напальвання і 50% па адносінах да кампактных люмінесцэнтных лямпаў. Тэрмін службы светладыёдаў у 20 разоў больш, чым лямпаў напальвання, і ў 5 разоў больш, чым у кампактных люмінесцэнтных лямпаў. Яны не ўтрымліваюць ртуці, а значыць, не нясуць экалагічнай небяспекі. Маюць малую вагу, устойлівыя да дэфармацый і вібрацый, імгненна ўключаюцца пры падачы напружання.
Светладыёды выкарыстоўваюцца ў поўнакаляровых светладыёдных дысплеях,  святлафорах, светлавой рэкламе.
Светладыёды не маюць шкляных колбаў і нітак напальвання, гэта забяспечвае высокую механічную трываласць і надзейнасць. Адсутнасць разагрэву і высокага напружання дае высокі ўзровень электра- і пажарабяспекі. Вытворцы светладыёдаў гарантуюць тэрмін службы больш чым 11 год.
В. РЫБАКОЎ, дзяржаўны інспектар па энергетычнаму нагляду  Віцебскага міжраённага аб’яднання.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2013 г.



2 комментария по теме “Лучшая лампочка – светодиодная!

  1. У светодиодных ламп кроме низкого потребления есть и куча недостатков. Во первых пока что высокая стоимость, хорошая лампочка эквивалентная нашей «сотке» будет стоить долларов 30. Во вторых спектр излучения света далек от родственного нашему глазу солнечному диапазону соответственно глаза будут уставать чаще и неизвестно как это вообще будет отражаться на детях. И в третьих как тут в статье написано заявленнный гарантийный срок службы 11 лет никак не может соответствовать действительности. Ни один магазин не выпишет вам гарантию на лампочку сроком в 11 лет, тем более что все это китайская продукция.

    А так в подьезде такую повесить, самое то.

  2. На сёняшні дзень лямпы прапануюцца ўжо любыя. Вялікі выбар таксама па спектрам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *