Вши атакуют

Здоровье Общество

Паразіты атакуют
Педыкулёз – гэта паразітарнае захворванне скуры і валасоў. У 2012 годзе ў Віцебскай вобласці было зафіксавана 1088 выпадкаў педыкулёзу, у Шумілінскім раёне – 14. Педыкулёз выяўлены ў жыхароў гарадскіх пасёлкаў Шуміліна, Обаль, вёсках Полькавічы, Свярдлы, Язвіна, Сіроціна, Амбросавічы, Лескавічы. У 2013 годзе ўжо выяўлены 4 выпадкі (Шуміліна, Светласельскі, Мікіціха).
Вошы – маленькія бяскрылыя насякомыя, якія харчуюцца крывёю чалавека. Вошы, якія не харчаваліся, маюць шэра-карычневы колер, якія насмакталіся крыві – чырвоныя ці чорныя. Яйкі вошай (гніды) авальныя, бледна-жоўтыя, памерам да 1 мм, самка лабковай вошы прыклейвае да валасоў. Адзежная вош прымацоўвае гніды да ворсу тканіны. Праз 4-9 дзён з яйка выходзіць вош. Самка лабковай вошы, якая жыве ў валасах чалавека, мае памер 2,0-3,5 мм, самец – 2,0-3,0 мм. Самка адзежнай вошы – 3,75-5,0 мм, самец – 3,3-3,5 мм.  Самкам неабходна пастаянна харчавацца, інакш яны гінуць.
Сімптомы
Найперш скура ў вобласці лакалізацыі насякомых запалёная з-за пакусаў. Другі сімптом – бясконцы сверб – рэакцыя скуры на ўкусы вошай. Часам (пры хранічным захворванні) хворы нават не чухаецца – выпрацоўваецца прывычка. На месцах пакусаў з’яўляецца “свярбячы востры дэрматыт”, маленькія чырвоныя папулы, везікулы. Далей развіваецца хранічны дэрматыт, другасная інфекцыя. На скуры з’яўляюцца характэрныя плямы. У цяжкіх выпадках на галаве ўтвараецца камок са зблытаных, мокрых валасоў з пахам гнілі.
Заражэнне
Вошы не лятаюць і не скачуць, а перасоўваюцца пешшу. Таму заразіцца можна толькі пры кантакце з хворым. Вошы пераходзяць ад чалавека да чалавека па валасах, асабліва доўгіх. У асаблівай групе рызыкі – дзеці, якія найбольш рухомыя, актыўныя, часта кантактуюць адзін з адным падчас гульняў, мяняюцца адзеннем, галаўнымі ўборамі, прадметамі асабістай гігіены (расчоскамі, ручнікамі). Лабковымі вошамі можна заразіцца пры палавым кантакце.
Прафілактыка
Галоўнае ў прафілактыцы педыкулёзу – захаванне асабістай гігіены, пасцельная і нацельная бялізна павінны быць чыстымі. Трэба прасаваць бялізну, асабліва каля швоў, бо менавіта там адкладваюць вошы свае яйкі. Не карыстайцеся чужымі расчоскамі і не давайце нікому сваю.
Калі вы перахварэлі на педыкулёз, то неабходна правесці дэзінфекцыю адзення, ручнікоў, пасцельнай бялізны, мяккіх цацак,  пасля чаго два тыдні не карыстацца імі. Каб пераканацца ў адсутнасці вошай, неабходна расчасаць валасы спецыяльным грэбнем над светлай паверхняй. Для прафілактыкі можна наносіць на патыліцу і за вушы араматычныя алеі лаванды і чайнага дрэва, бо вошам не спадабаецца іхні пах.
В. Бурэнь, галоўны ўрач Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *