Идёт перерегистрация удостоверений о праве на льготы времён СССР

Актуалии Закон Общество

Абмен пасведчанняў
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 г. № 1088 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2012 г. № 448” зацверджана Палажэнне аб парадку перарэгістрацыі пасведчанняў аб праве на льготы адзінага ўзору, вызначанага Урадам СССР, з выдачай пасведчанняў ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў і інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў нацыянальнага ўзору, а таксама адабрання пасведчанняў аб праве на льготы ў выпадку неправамернасці іх выдачы”.
Раённым ваенным камісарыятам з 1 студзеня 2013 года да 1 ліпеня 2014 года праводзіцца работа па перарэгістрацыі вышэйназваных пасведчанняў аб праве на льготы (праверка правамернасці раней выдадзеных пасведчанняў). Выдача пасведчанняў нацыянальнага ўзору будзе ажыццяўляцца з 1 ліпеня па 31 снежня 2014 года.
Для перарэгістрацыі пасведчанняў грамадзяне павінны прадставіць у ваенны камісарыят:
1. заяву (па вызначанай форме);
2. пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
3. арыгінал (дублікат) пасведчання;
4. ваенны білет;
5. адзін фотаздымак (30х40 мм).
За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца ў раённы ваенны камісарыят да галоўнага спецыяліста па сацыяльнай абароне і пенсійнаму забеспячэнню (тэл. 4-14-34).
А. ЧАРНЯЎСКІ,
раённы ваенны камісар.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *