Почему водка занимает в торговых залах почётное место? или…

Общество

Маркетолаг, асадзі назад…
Знаёмства са статыстычнымі дадзенымі адносна таго, колькі спіртнога спажываецца ў краіне ў цэлым, і ў нашым раёне ў прыватнасці заўжды пакідае толькі адно пытанне: няўжо такое магчыма? Больш за 30 літраў на чалавека ў год. На кожнага. Значыць, нехта выпівае і ўсе сто. Няма нагоды змякчаць сітуацыю: мы знішчаем самі сябе, робім гэта настойліва, добраахвотна і да самазабыцця..
У такіх умовах у грамадства ёсць магчымасць змагацца хіба толькі з вынікамі  алкагалізацыі. Міліцыя сочыць, каб п’яныя не з’яўляліся ў грамадскіх месцах, каб не ўчынялі злачынстваў. Настаўнікі, сацыяльныя службы – за тым, каб бацькі групы рызыкі трымалі сябе ў нейкіх дапушчальных межах, хаця б умоўных. Медыкі кадзіруюць алкаголікаў, выводзяць іх з запою, з алкагольнай комы. Выратавальнікі  тушаць учыненыя з-за п’янкі пажары, ратуюць алкаголікаў і іх маёмасць. Усе разам рэалізуюць Дэкрэт №18, каб хоць неяк абараніць дзяцей.  Мы,  як на вайне, дзе пераможца быццам ужо і вызначаны, а ўсе “крывавыя” баявыя дзеянні адно хіба  адцягваюць непрывабны канец.
А што рабіць?  Трэба прызнаць: ніхто не ведае, што рабіць.  Патрэбны глабальныя зрухі на дзяржаўным узроўні.  Якія – цяжка сказаць, але камарынымі ін’екцыямі рады тут не дасі, гэта зразумела. Як і тое, што сама па сабе праблема не вырашыцца.
Зноў жа, здаецца, што ўсе – “за”, калі гаворка заходзіць пра барацьбу з п’янствам. А на справе? Што першым трапляе на вочы, калі ўваходзіш у любы харчовы магазін? Няма неабходнасці адказваць. Гэты “прадукт харчавання” займае самае “казырнае” месца на паліцах сельскіх магазінаў, супер- і гіпермаркетаў. А калі, не дай Божа, нехта забыў пакласці ў кошык бутэльку, то ля касы лёгка можна выправіць “памылку”. Побач са жвачкамі-запалкамі, іншай драбязой цяпер стаяць і бутэлькі з гарэлкай, невя-лікія, кішэнны, так мовіць, варыянт. Усё для народа, выдатны “сэрвіс”.
Да слова, разліваюць гарэлку сёння ў самую неверагодную тару. Нават у  гранёныя шклянкі. Хутка, можа, і напарсткі з гарэлкай з’явяцца, ну, каб ужо дакладна ніхто не адмовіў сабе ў “дозе”. Навошта гэта рабіць? Калі ўсе разумеюць маштабы праблемы, то хто прымае такія рашэнні, які старанны маркетолаг? Дробязь, скажаце? Можа, і дробязь. Але ж жыццё – яно з дробязяў і складваецца… ці не складваецца.
А асартымент!? У невялікім магазіне, што побач з рэдакцыяй, можна налічыць больш за 40 (!) гатункаў гарэлкі. І зразумела, што толькі гэтым напіткам алкагольны асартымент у магазіне далёка не абмяжоўваецца. Ці атрымаецца за раз налічыць столькі ж гатункаў, скажам, хлеба на паліцы, каўбасы ці цукерак? Не, і брацца не варта.
Этыкеткі і назвы – наогул асобная тэма, мара філолага. Гэты фантан арыгінальнасці, здаецца, не высахне ніколі. Нехта так вынаходліва змагаецца з п’янствам?
У некаторых замежных краінах для таго, каб купіць алкаголь, трэба ісці ў спецыялізаваны магазін, дзе акрамя яго нічога  не прадаецца. Гэта выключае магчымасць купіць спіртное раптам: па акцыі, у запас, убачыўшы прыгожую этыкетку ці ўспомніўшы пра нейкую нагоду (абавязкова знойдзецца, калі добра пашукаць).  У нас жа гэта  прадукт №1. Ёсць магазіны, дзе спіртное можна купіць нават ноччу.
Рэклама спіртнога ў нас забаронена.  Гэта добра. Піва ж за спіртное, па ўсім відаць, не лічыцца. Вытворцы піва, здаецца, і вытрымліваюць прад’яўленыя да рэкламы яго патрабаванні: чалавека ці жывёлу ў кадры мы не пабачым. Але гэта мала суцяшае. Вы заўважалі, што рэклама піва заўжды спасылаецца на патрыятычныя пачуцці кожнага беларуса, на такія вечныя паняцці, як сяброўства, узаемавыручка, нават працалюбства. Карацей, не п’еш піва – не любіш Радзіму, сябра дрэнны і чалавек – так сабе. Толькі такія ўзоры адбіваюцца ў падсвядомасці, калі трапляеш на рэкламу гэтага шыпучага напою. Ну, а калі пра шкоду і небяспеку, то выключна дробным шрыфтам, што і праз лупу не разгледзець.  І вядома, не ў голас.
Канешне, праблема куды болей маштабная, і гэта толькі бачная частка айсберга. Але калі не рабіць зусім нічога, мы патонем канчаткова.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2013 г.



8 комментариев по теме “Почему водка занимает в торговых залах почётное место? или…

  1. Государство как спаивало, так и будет спаивать народ. Проводятся только всякие показушные и косметические меры на публику. Трезвый и думающий народ нашему государству не нужен. Конечно пьяным населением управлять легче.

  2. Да смешно видеть «чернила» переименовали в улучшенное вино. Вот и вся забота о людях. Деньги как говориться не пахнут.

  3. На Шуміліншчыне выпівохі — самая прывілеяваная частка насельніцтва: ад выхавання ўласных дзяцей яны вызвалены, на работу па прычыне запою можна не выходзіць, алкагольную агрэсію ў любы момант можна выпусціць на безабаронную жонку ці малалетніх дзяцей, цэны на нізкапробны алкаголь-атруту даступныя — і гэта далёка не ўсе «плюсы» алкагалічнага жыцця.
    Само грамадства з праблемай алкагалізацыі не справіцца, а раённыя ўлады пакуль яшчэ дзейсных мер не прымаюць.

  4. Лояльное отношение к пьющим предполагает ущемление прав трезвой части населения. Часто в выходные дни и в рабочие после 17-00 хозяевами нашей улицы становятся люди с бутылками. Маленькие пьяные компании всюду: на берегу озера, просто на дороге, на скамеечках около домов. На улицу выходить неприятно, делать замечания бесполезно,а иногда и опасно, изолировать детей от таких картинок невозможно.

  5. Ну что толку бить язык о зубы. Все равно все внимание им,алкашам. Никто никогда не спросит у нормальных родителей как ты справляешься с бытовыми проблемами, а вот им : и внимание райисполкома (18 декрет),и социальных педагогов,и работников РОВД,и руководителей предприятий,а уж про газету я вообще молчу.В каждом номере про них. Не так,так этак.

  6. На алкашах трымаецца эканоміка ўсёй краіны. Ім дзякуй сказаць трэба, а вы лаецеся. Піце-піце, дарагія, як жа мы без вас. усё рухне.

  7. О майн гот , это отрава с первой рюмки , водка для вытровки Беларусов и братьев славян ! Окстись от первой рюмки !

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *