Спрашивали – отвечаем. Когда берётся задаток

Вопрос-Ответ Закон

Дагавор задатку
“Сабраўся ў знаёмага купіць аўтамабіль. Пакуль поўнай сумы не хапае. Знаёмы ж патрабуе заплаціць яму задатак у доказ таго, што я не перадумаю. Якую юрыдычную сілу мае задатак?”
Міхаіл П.
– Па закону задаткам прызнаецца сума, якую адзін бок выдае другому ў залік належачых да выплаты па дагаворы плацяжоў ў доказ заключэння дагавору і ў забеспячэнне яго выканання. Задатак мае на мэце выконваць адначасова тры функцыі: доказную (задатак выплачваецца “як доказ заключэння дагавору”), плацежную (перадаецца “ў лік належачых плацяжоў”) і забеспячальную (перадаецца ў забеспячэнне асноўнага абавязацельства). Адсутнасць хаця б адной з пералічаных функцый пазбаўляе перададзеную грашовую суму якасцяў задатку.
Пагадненне аб задатку павінна быць заключана абавязкова ў пісьмовай форме. Суму задатку бакі вызначаюць па свайму жаданню. Паколькі сума задатку – частка будучых плацяжоў, задатак павінен быць унесены да наступлення вызначанага дагаворам тэрміну плацяжоў.
У выпадку ж спынення абавязацельства з-за немагчымасці яго выканання альбо па пагадненні бакоў да пачатку выканання абавязацельства задатак павінен быць вернуты баку, які яго заплаціў.
А. КАШПАР, загадчыца натарыяльнай канторы Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *