13 апреля в поликлинике Шумилинской ЦРБ пройдет акция по профилактике рака молочной железы

Грамадства Здароўе

13 красавіка, у суботу,  з 9.00 да 15.00 у Шумілінскай ЦРБ пройдзе прафілактычная акцыя “Хваробу можна папярэдзіць! Прафілактыка рака малочнай залозы”. Урач-анколаг С. Вінаградаў будзе праводзіць агляд і індывідуальнае кансультаванне ўсіх жадаючых у кабінеце № 32 на 2-м паверсе паліклінікі.

На ўліку ва ўрача-анколага 73 жанчыны
Рак малочнай залозы займае першае месца ў структуры анкалагічнай захворваемасці жаночага насельніцтва. Прычыны з’яўлення хваробы могуць быць самыя розныя: траўмы, удары, стрэсы, няправільнае харчаванне, недахоп вітамінаў, запаленчыя захворванні жаночых палавых органаў і аборты, дабраякасныя захворванні малочных залоз, эндакрыннай сістэмы і інш.
Хваробу можна папярэдзіць, выконваючы галоўныя правілы:
засцерагайце грудзі ад траўмаў і ўдараў; беражыце нервовую сістэму; вядзіце здаровы лад жыцця (правільна харчуйцеся, адмоўцеся ад курэння, злоўжывання алкаголем, займайцеся фізкультурай); своечасова лячыце запаленчыя захворванні жаночых палавых органаў, парушэнне менструальнага цыклу; пажадана нарадзіць першае дзіця да 25 год; карміць дзіця не менш 8 месяцаў; пазбягаць абортаў; штомесяц праводзіць самаабследаванне малочных залоз і рэгулярна – клінічнае абследаванне іх у гінеколага (адзін раз у 6 месяцаў пасля 40 год, адзін раз у год – да 40 год).
У Шумілінскай ЦРБ на ўліку ва ўрача-анколага з паталогіяй малочнай залозы стаяць 73 жанчыны.
С. ВІНАГРАДАЎ, урач-анколаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *