Афиша. 15 апреля в ГДК в Шумилино театр «Пилигрим» ставит «Рогнеду»

Актуалии Культура

“Рагнеда”
15 красавіка ў 17 гадзін у ГДК пачнецца спектакль.  Заслужаны аматарскі калектыў Беларусі тэатр “Пілігрым” прэзентуе Шуміліну спектакль “Рагнеда”. Спектакль прасякнуты духоўнасцю, любоўю да роднай краіны. Пастаноўка насычана абрадавымі спевамі і гульнямі, сцэнамі сярэднявечнага быту і баёў мечнікаў, сімволікай Перуна і Ярылы. Яна вяртае гледачоў у часы ўтварэння Полацкага княства і заклікана стаць зваротам да патомкаў з далёкага мінулага з прызывам памнажаць славу Полацкай зямлі і шанаваць памяць продкаў.
Ідэя спектакля – вярнуць імя Рагнеды гораду, паказаць лёс жанчыны, якая аддала сябе ў ахвяру свайму народу,  адказаць на пытанні, чым жылі нашы продкі,  у што верылі, што пранеслі праз стагоддзі. Паказаць, што Полацкае княства было не толькі магутнай дзяржавай, але і цывілізацыяй са сваёй культурай, якая дала свету шмат яркіх асоб.
Калектыў выступіў ужо ў многіх гарадах вобласці, у тым ліку і на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, і ўсюды меў нязменны аншлаг і поспех, расказала дырэктар Дома культуры М. І. Іванова. За даведкамі  можна звяртацца ў ГДК (тэл. 4-19-85).
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2013 г.



1 комментарий по теме “Афиша. 15 апреля в ГДК в Шумилино театр «Пилигрим» ставит «Рогнеду»

  1. Посчастливилось созерцать этот чудесный спектакль))) Достойно было все!!! тронуло душу и сердце)))) Молодцы!!!!!СПАСИБООООООООО)))) Приезжайте к нам еще…

    …….правда зрителей в зале было негусто — и это бросалось в глаза.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *