В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Рэстаўрацыя Сафійскага сабора
Сафійскаму сабору ў Полацку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці  найвышэйшай катэгорыі. На Віцебшчыне ўсяго тры аб’екты такой катэгорыі. Натуральна, калі ўзнікла неабходнасць рэстаўрыраваць фасад будынка Сафійскага сабора, важна было дэталёва прадумаць праект, удала выбраць падрадчыка, з тым, каб работы правесці якасна.  Аднак з 2010 года праект не раз пераглядаўся, у яго ўносіліся  дапаўненні,  якія падоўжылі тэрміны ўводу аб’екта і павялічылі кошт работ.
Трэба адзначыць, што спачатку праект прадугледжваў рэстаўрацыю знадворнага тынкавання сцен, адкосаў і інш., аднак у ходзе работ  прыйшлі да цвёрдай думкі рамантаваць дах не толькі галоўнай часткі будынка, але і купалаў і апсіды. Адпаведна павялічыліся на 21,6 мільёна рублёў аб’ёмы работ.
Пасля ўстаноўкі шклопакетаў з’явілася   сур’ёзная праблема: у канцэртнай зале парушыўся цепла-вільготны рэжым. Давялося ў другі раз праводзіць карэкціроўку праекта, і зноў аб’ёмы работ павялічыліся. На гэты раз на 90 мільёнаў. Цяпер каштарысны кошт работ дасягнуў сумы 1,677 мільярда рублёў – на 20,4% большы, чым планавалася спачатку, роўна ў два разы расцягнуліся тэрміны будаўніцтва. Фактычна сабор будзе стаяць на рэстаўрацыі 33 месяцы, апошні тэрмін здачы – снежань 2013 года.
Супрацоўнікі Камітэта  выявілі  і будаўнічыя праколы. На ўзроўні цокаля з’явіліся намоклыя плямы, а значыць, разбураецца тынк. Няўзброеным вокам можна згледзець трэшчыны на паверхні сцен. Дзіўна  тое, што кіраўніцтва Полацкага музея-запаведніка не магло адшукаць падрадчыка ні ў Полацку, ні ў Віцебску. Падрадчыкі – з Магілёва. Праверкі паказалі: завышэнне кошту выкананых работ склала 460 мільёнаў рублёў. Акрамя гэтага, у кошт работ былі ўключаны і камандзіровачныя, хаця гэта не прадугледжана па законе. І апошняе: заказчык не патрабаваў звестак пра кваліфікацыю рабочых падраднай арганізацыі, хаця на такім аб’екце, як Сафійскі сабор, гэта было абавязкова.
Па выніках праверкі  прымаюцца меры па спагнанні ў бюджэт  незаконна атрыманых падрадчыкам грошаў, разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адказнасці вінаватых у бескантрольнасці службовых асоб.
Няма сістэмы ў рабоце
Камітэт дзяржкантролю  ўдзяляе пастаянную ўвагу пытанням прыцягнення ў гаспадарчы абарот   аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца. Трэба сказаць, што ў гэтым накірунку работа выканаўчымі і распарадчымі органамі ў раёнах пераважна праводзіцца без усякай сістэмы. Згодна з інфармацыяй, пададзенай аблвыканкамам, у 2012 годзе прыцягнута ў гаспадарчы абарот  268 аб’ектаў нерухомасці – 79,5% ад тых, што падлягаюць прыцягненню. Не забяспечана выкананне графікаў  у вырашэнні праблемы ў 15 раёнах вобласці. Напрыклад, на паперы, а не на справе, праводзіліся кансервацыя і спісванне аб’ектаў, а рэальнае становішча ўтойвалі ва Ушацкім райвыканкаме. Аналагічныя факты ўстаноўлены ў Сенненскім, Чашніцкім, Лёзненскім, Міёрскім і Шумілінскім раёнах.
Ідзе продаж нявыкарыстаных аб’ектаў. Аднак важна, каб на іх пачыналіся рамонтныя работы. Аднак яны не пачаты на 64 аб’ектах (35,3%). На некаторых аб’ектах сышлі тэрміны выканання ўмоў продажу, у тым ліку і адным аб’екце ў Шумілінскім раёне.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *